Bishop Pavel took part in the event dedicated to the National Unity Day

Church-wide news

17 верасня 2022 года, у Палацы культуры горада Маладзечна прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню народнага адзінства.

Старшыня Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта Юрый Мікалаевіч Горлаў павіншаваў Маладзечанцаў і гасцей рэгіёну. Пасля чаго ўзнагародзіў ганаровымі граматамі епіскапа Маладзечанскага і Стаўбцоўскага Паўла, ксяндза-прэлата Эдмунда Даўгіловіча-Навіцкага, а таксама прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці.

Затым адбыўся святочны канцэрт прысвечаны Дню народнага адзінства ” мы разам!”арганізаваны работнікамі Палаца культуры.

Мерапрыемства наведала дэлегацыя з горада Светлы Калінінградскай вобласці Расійскай Федэрацыі.

Photo report

Поделиться в социальных сетях