Иерей Сергий Орлов напутствовал новобранцев войсковой части 30695

Общецерковные новости

21 ноября 2026 года на а плацу войсковой части 30695 новое пополнение приняло военную присягу, сообщает «Працоўная слава».

С напутствиями к военнослужащим обратились: начальник Главного разведывательного управления Генерального штаба Вооруженных Сил, полковник Алексей Хузяхметов; председатель Воложинского районного исполнительного комитета Виталий Бычковский; ветеран соединения, подполковник в отставке Владимир Семин; военнослужащий пункта приема нового пополнения, рядовой Михаил Иванов; мать одного из военнослужащих Илона Киевицкая; настоятель храма Преображения Господня города Воложина иерей Сергий Орлов.

Священник Сергий произнес напутственное слово на белорусском языке:

«“Мір усім!” — шмат разоў прамаўляе святар на кожнай службе.

А для нас, беларусаў, гэтыя словы — “Мір усім” — сугучныя з першымі словамі дзяржаўнага гімна: “Мы, беларусы, мірныя людзі!” І гэтым словам мы, грамадзяне Беларусі, прызваны адпавядаць у сваім штодзёным жыцці.

Для вас, ваеннаслужачых, гэтыя словы маюць асобы сэнс. Бо менавіта вы закліканыя захоўваць і бараніць мірны лад жыцця ў нашай краіне.

Гасподзь Іісус Хрыстос у Нагорнай Пропаведзі кажа: “Блажэнныя міратворцы, бо яны сынамі Божымі назавуцца.” Аб міры ва ўсім свеце на кожнам багаслужэнні моліцца Царква ў адным з самых першых прашэнняў да Госпада.

І таму нам трэба імкнуцца стаць міратворцамі і ў асабістым жыцці — са сваімі роднымі, сваякамі, суседзямі, тымі, хто з намі разам служыць ці працуе. І быць міратворцамі ў стасунках з суседзямі па карце — з суседнімі краінамі.

“Кепскі мір лепшы за добрую сварку” — казалі нашыя продкі. І для нас усіх вельмі важна, каб той мір, які нам пакінулі нашыя продкі, не прамяняць на варожасць. Адказнасць за гэта сёння ўскладаецца і на маладыя плечы. І мы ўсе спадзяемся, што вы здолееце захаваць мір».

Поделиться в социальных сетях