Вторник, 29 Март 2016 21:56

Приветственное слово директора Дворца культуры г.Молодечно, депутата Палаты Представителей Национального собрания Республики Беларусь С.Г.Сороко на праздничном концерте ко Дню православной книги

Ваша Праасвяшчэнства, паважаны Уладыка Павел!
Шаноўнае духавенства!
Паважаныя ўдзельнікі ўрачыстасці!

Ад членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шчыра віншую ўсіх Вас з Днём праваслаўнай кнігі!

У дні Вялікага посту не прынятыя ўрачыстасці, але дапускаецца святкаванне асаблівых духоўных датаў і падзей. Адна з іх – Дзень праваслаўнай кнігі, мэтай якога з’яўляецца паняцце і асэнсаванне таго, як праваслаўная кніга ўплывае на светапогляд чалавека і на яго ўнутраны свет.

Духоўнасць, маральнасць – гэта аснова жыцця чалавечага грамадства. Кнігі нязменна з’яўляюцца глыбокімі крыніцамі мудрасці, дапамагаюць выхаваць каштоўнасці, якія складаюць аснову духоўна трывалага грамадства.

Як казаў рускі хірург і педагог Мікалай Іванавіч Пірагоў: «Хорошая книга, как хорошее общество, просвещает и облагораживает чувства и нравы».

Таму, святкуючы Дзень праваслаўнай кнігі, мы адначасова адзначаем вялікае значэнне кнігі, як культурнай і духоўнай з'’вы. Бо кніга – гэта інструмент перадачы ведаў. Кнігі пераадольваюць час і прастору. Дзякуючы кнізе веды перадаюцца ад аднаго чалавека да другога, даносяць да нас інфармацыю – з мінулага ў сучаснасць, з цяперашняга ў будучыню. У кнігах сканцэнтравана мудрасць чалавецтва. Гэтая мудрасць прадстаўлена па-рознаму: у выглядзе чытанкі для першакласнікаў, самай што ні на ёсць простай граматыкі для тых, хто пачынае вывучаць мову, і канчаючы складанейшымі пабудовамі чалавечай думкі, філасофскімі трактатамі, навуковымі даследаваннямі; але ўсё гэта распаўсюджваецца праз друкаванае слова, праз кнігу.

Вядома, вельмі важна ўмець выбіраць тое, што карысна, тое, што дапамагае чалавеку, які чытае, станавіцца разумнейшым, мацнейшым, дабрэйшым, узнёслым. Сіла чалавека, яго значнасць, яго сапраўдная высакароднасць не толькі ў тым, што ён чалавек, які па сваёй прыродзе валодае ёю, але і ў тым, што ён, развіваючы свой прыродны пачатак, дасягае дасканаласці. А гэта можна зрабіць толькі тады, калі ты атрымліваеш і ўспрымаеш мудрыя думкі, правільныя словы, правільныя ідэі і перакананні.

Хачу пажадаць вам, каб вашай увагі дасягалі добрыя і душэўныя кнігі, якія дапамагалі б вам зразумець сэнс таго, што адбываецца ў свеце, дапамагалі зразумець, што азначаюць сапраўдныя, вечныя каштоўнасці для чалавека, грунтуючыся на якіх, ён і здольны ўзрастаць як асоба, здольны ўдзельнічаць у грамадскім жыцці, здольны прыносіць карысць сваёй Айчыне. І веру, што праваслаўная кніга шмат у чым спрыяе таму, каб было менавіта так.

Карысць і важнасць кніг не выклікае сумненняў. Хочацца пажадаць, каб кожны з вас адкрываючы кнігу, знаходзіў для сябе штосьці важнае і неабходнае для сваёй душы. Чытайце кнігі. Ад таго, якія кнігі будзеце чытаць, залежыць і тое, якімі вы будзеце.

У нас ужо склалася добрая традыцыя разам з прадстаўнікамі Маладзечанскай епархіі ладзіць ў Палацы культуры мерапрыемствы, якія духоўна ўзбагацілі маладзечанцаў.

Асаблівыя словы ўдзячнасці выказваю прадстаўнікам Маладзечанскай епархіі за супрацоўніцтва і арганізацыю сумесных мерапрыемстваў.

З павагай,
С.Р.Сарока,
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
дырэктар ДУ “Палац культуры г.Маладзечна

Прочитано 3133 раз

Рекомендуем

Сайт Русской Православной церкви      Сайт Белорусского экзархата

© 2017 Молодечненская епархия. Официальный сайт. Все права защищены.
Белорусская Православная Церковь. Минская Митрополия
При перепечатке материалов ссылка на molod-eparchy.by обязательна
Powered by Joomla 1.7 Templates