Пятніца, 04 Кастрычнік 2019 12:08

У Палацы культуры горада Маладзечне адбылося ўрачыстае закрыццё IV Міжнароднага мастацкага пленэру "Святасць зямлі Беларускай"

3 кастрычніка 2019 года ў выставачным фае Палаца культуры г. Маладзечна адбылася ўрачыстая цырымонія закрыцця IV Міжнароднага мастацкага пленэру "Святасць зямлі Беларускай", у якой прынялі ўдзел: епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел, сакратар Маладзечанскай епархіі протаіерэй Віталь Багданенок, старшыня Саюза мастакоў Беларусі Рыгор Сітніца , дырэктар Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага Рыгор Сарока, мастакі - удзельнікі пленэру, духавенства, прыхаджане Маладзечанскай епархіі.

З прывітальным словам выступілі: ўладыка Павел, старшыня Саюза мастакоў Беларусі Рыгор Сітніца, дырэктар Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага Рыгор Сарока.

Усім удзельнікам пленэра былі ўручаны дыпломы і памятныя падарункі.

Далей у выставачным фае Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага адбылася выстава работ мастакоў - удзельнікаў папярэдніх Міжнародных мастацкіх пленэраў "Святасць зямлi Беларускай", таксама быў прадстаўлены фотаархіў. Творчы форум завяршыўся канцэртнай праграмай, на якой выступілі навучэнцы і выкладчыкі Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага.

Выстава будзе размяшчацца з 3-15 кастрычніка ў Палацы культуры г.Маладзечна і ў Маладзечанскім дзяржаўным музычным каледжы імя М.К. Агінскага.

 

Фотарэпартаж

Прачытана 131 разоў

Рэкамендуем

Сайт Русской Православной церкви      Сайт Белорусского экзархата

© 2019 Афіцыйны сайт Маладзечанскай епархіі. Усе правы абаронены.
Беларуская Праваслаўная Царква. Мінская Мітраполія
Пры перадрукоўцы матэрыялаў спасылка на molod-eparchy.by абавязковая
Powered by Joomla 1.7 Templates