Чацвер, 11 Май 2017 21:01

У Палацы культуры г.Маладзечна адбылася ўрачыстая цырымонія закрыцця Другога міжнароднага мастацкага пленэру

11 мая 2017 года ў Палацы культуры г.Маладзечна з благаславення епіскапа Маладзечанскага і Стаўбцоўскага Паўла адбылася ўрачыстая цырымонія закрыцця Другога міжнароднага мастацкага пленэру "Святасць зямлі беларускай" прысвечанага кнігадрукаванню і ролі хрысціянства ў гісторыі беларускай кнігі.

Прывітальнае слова епіскапа Паўла да ўдзельнікаў мерапрыемства зачытаў сакратар Маладзечанскага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Віталь Багданёнак.

Таксама са словамі прывітання да прысутных звярнуліся: начальнік Аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Маладзечанскага райвыканкама Філістовіч Соф'я Пятроўна, старшыня Івянецкага пасялковага выканкама Ліпніцкая Тэрэса Яўгеньеўна, старшыня Саюза мастакоў Беларусі Сітніца Рыгор Сямёнавіч, дырэктар Палаца культуры, старшыня Мінскай абласной арганізацыі Беларускага саюза жанчын Сарока Святлана Рыгораўна.

Далей адбылася цырымонія ўручэння мастакам - удзельнікам пленэру дыпломаў і памятных сувеніраў.

Працягнулася мерапрыемства святочнай канцэртнай праграмай, падрыхтаванай музычнымі калектывамі Палаца культуры і Маладзечанскага музычнага каледжа.

Пасля канцэрту ўсе госці прайшлі ў выставачнае фае, дзе была адкрыта выстава прац, напісаных удзельнікамі пленэру за час яго работы. Выстава будзе працаваць да 25 мая 2015 года. Жадаючыя змогуць набыць карціны, а атрыманыя сродкі будуць накіраваны на падтрымку Івянецкага дома-інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі фізічнага развіцця.

Ад імя ўдзельнікаў пленэру намеснік старшыні Саюза мастакоў Беларусі Глеб Отчык перадаў адну з карцін у дар Маладзечанскай епархіі.

Фотарэпартаж.

 

Прачытана 1647 разоў Последнее изменение Чацвер, 11 Май 2017 21:12

Рэкамендуем

Сайт Русской Православной церкви      Сайт Белорусского экзархата

© 2019 Афіцыйны сайт Маладзечанскай епархіі. Усе правы абаронены.
Беларуская Праваслаўная Царква. Мінская Мітраполія
Пры перадрукоўцы матэрыялаў спасылка на molod-eparchy.by абавязковая
Powered by Joomla 1.7 Templates