Серада, 10 Май 2017 10:31

З благаславення епіскапа Паўла благачынны Ільянскай акругі прыняў удзел у мерапрыемствах, прысвечаных памяці архіепіскапа Афанасія

З благаславення епіскапа Маладзечанскага і Стаўбцоўскага Паўла благачынны цэркваў Ільянскай акругі протаіерэй Віктар Нікончык прыняў удзел у мерапрыемствах, прысвечаных памяці архіепіскапа Пермскага і Салікамскага Афанасія, якія прайшлі ў г.Перм. Сёлета споўнілася 15 гадоў з дня смерці архіепіскапа Афанасія.

Архіепіскап Пермскі і Салікамскі Афанасій (Аляксандр Георгіевіч Курдзюк) нарадзіўся 18 лютага 1927 года ў Польшчы, у Красным Сяле Бяльскага павета Беластоцкага ваяводства (пазней Бельскі раён Беластоцкай вобласці БССР).

У 1945 годзе сям'я перасялілася на жыхарства ў г. Слонім Гродзенскай вобласці, дзе Аляксандр у гэтым жа годзе паступіў паслушнікам у Свята-Ўспенскі Жыровіцкі манастыр. У 1946 годзе ён паступіў у Маскоўскую духоўную семінарыю, якую скончыў у 1948 годдзе, працягнуў адукацыю ў Маскоўскай духоўнай акадэміі. У 1950 годзе, на другім курсе акадэміі, пастрыжаны ў манаства з імем Афанасій (у гонар свяціцеля Афанасія Вялікага) і ў дзень Святой Троіцы, 23 мая пасвечаны ў іерадыякана Блажэнным Юстыніянам Патрыярхам Румынскай Праваслаўнай Царквы. У чэрвені 1952 года ў дзень Святой Троіцы мітрапалітам Новасібірскім і Барнаульскім (Варфаламеем Гарадцовым) пасвечаны ў сан іераманаха.

У 1955 годзе ўказам Свяцейшага Патрыярха Алексія I накіраваны ў Ташкенцкую епархію ў якасці сакратара правячага архірэя. Там жа быў клірыкам Ўспенскага Кафедральнага сабора.

У 1956 годзе пераехаў у Жыровіцкі манастыр, дзе быў прызначаны выкладчыкам Мінскай духоўнай семінарыі.

У 1958 годзе пастаўлены ў сан архімандрыта і прызначаны настаяцелем Мікольскага Кафедральнага сабора г. Алма-Аты.

З 1961 года служыў на прыходах Мінскай епархіі, з ліпеня 1978 года нёс паслухмянства благачыннага Жыровіцкага манастыра.

У 1980 годзе да свята Святой Пасхі ўзнагароджаны ордэнам Прападобнага Сергія Раданежскага 3-й ступені. 31 жніўня гэтага ж года хіратанісаны ў епіскапа Пінскага, вікарыя Мінскай епархіі. Хіратонію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска здзейснілі мітрапаліты Талінскі і Эстонскі Алексій, Мінскі і Беларускі Філарэт, архіепіскап Смаленскі і Вяземскі Феадор, епіскап Віленскі і Літоўскі Віктарын.

28 сакавіка 1984 года прызначаны епіскапам Пермскім і Салікамскім.

25 студзеня 1987 года ўзнагароджаны ордэнам прападобнага Сергія Раданежскага 2-й ступені. 25 лютага 1995 года пасвячоны ў сан архіепіскапа. 10 снежня 2001 года ўзнагароджаны ордэнам Сяброўства.

31 сакавіка 2002 года Святы Сінод задаволіў прашэнне архіепіскапа Пермскага і Салікамскага пра выдаленне яго на супакой паводле Статуту Царквы і ў сувязі з дасягненнем 75-летняга ўзросту. Святы Сінод выказаў падзяку архіепіскапу Афанасію за панесеную працу.

Памёр 1 мая 2002 года. Незадоўга да смерці перанёс інсульт. Адпяванне архіепіскапа Афанасія адбылося ў Вялікую Суботу, 4 мая, у Свята-Троіцкім Кафедральным саборы горада Пермі.

Прачытана 1773 разоў Последнее изменение Серада, 10 Май 2017 10:51

Рэкамендуем

Сайт Русской Православной церкви      Сайт Белорусского экзархата

© 2019 Афіцыйны сайт Маладзечанскай епархіі. Усе правы абаронены.
Беларуская Праваслаўная Царква. Мінская Мітраполія
Пры перадрукоўцы матэрыялаў спасылка на molod-eparchy.by абавязковая
Powered by Joomla 1.7 Templates