Стварэнне епархіі

На пасяджэнні Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы, якое адбылося 23 кастрычніка 2014 года ў Патрыяршым і Сінадальным духоўна-адміністрацыйным і культурным цэнтры Рускай Праваслаўнай Царквы на Поўдні Расіі, было прынята рашэнне пра стварэнне новых епархій Беларускага экзархата на тэрыторыі Мінскай вобласці і стварэнне Мінскай мітраполіі.

Заслухаўшы рапарт мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Паўла, Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі, Сінод пастанавіў утварыць у межах Бярэзінскага, Барысаўскага, Крупскага, Лагойскага, Пухавіцкага, Смалявіцкага і Чэрвенскага раёнаў Мінскай вобласці Барысаўскую епархію, вылучыўшы яе са складу Мінскай епархіі.

Епархіяльнаму архіерэю Барысаўскай епархіі прысвоены тытул «Барысаўскі і Мар'інагорскі». Праасвяшчэнным Барысаўскім і Мар'інагорскім вызначана быць епіскапу Барысаўскаму Веніяміну, вікарыю Мінскай епархіі.

У межах Вілейскага, Валожынскага, Дзяржынскага, Маладзечанскага, Мядзельскага, Стаўбцоўскага і Ўздзенскага раёнаў Мінскай вобласці Сінод пастанавіў утварыць Маладзечанскую епархію, вылучыўшы яе са складу Мінскай епархіі.

Епархіяльнаму архіерэю Маладзечанскай епархіі прысвоены тытул «Маладзечанскі і Стаўбцоўскі». Епіскапам Маладзечанскім і Стаўбцоўскім абраны архімандрыт Павел (Цімафеенкаў), клірык Мінскай епархіі.

У межах Клецкага, Капыльскага, Любанскага, Нясвіжскага, Слуцкага, Салігорскага і Старадарожскага раёнаў Мінскай вобласці рашэннем Сінода ўтворана Слуцкая епархія, вылучаная са складу Мінскай епархіі.

Епархіяльнаму архіерэю Слуцкай епархіі прысвоены тытул «Слуцкі і Салігорскі». Епіскапам Слуцкім і Салігорскім абраны архімандрыт Антоній (Даронін), клірык Мінскай епархіі.

Тэрытарыяльныя межы Мінскай епархіі Свяшчэнным Сінодам Рускай Праваслаўнай Царквы вызначаны ў межах горада Мінска і Мінскага раёна. Епархіяльнаму архіерэю Мінскай епархіі прысвоены тытул «Мінскі і Заслаўскі».

Рашэннем Сінода ў межах горада Мінска, Мінскага раёна і Мінскай вобласці ўтворана Мінская мітраполія, якая ўключае Мінскую, Барысаўскую, Маладзечанскую і Слуцкую епархіі. Часткай Мінскай мітраполіі прызначаны Патрыяршы экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел.

Паводле Статута Рускай Праваслаўнай Царквы «рашэнні пра стварэнне ці скасаванне епархій, якія ўваходзяць у Экзархат, і пра вызначэнне іх тэрытарыяльных меж прымаюцца Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі і Свяшчэнным Сінодам па прадстаўленні Сінода Экзархата з наступным зацвярджэннем Архіерэйскім Саборам» (артыкул 13 часткі XII). Акрамя таго, «епархіяльныя і вікарныя архіерэі Экзархата абіраюцца і прызначаюцца Свяшчэнным Сінодам па прадстаўленніі Сінода Экзархата» (артыкул 12 часткі XII).

Сінод Беларускага экзархата на пасяджэнні ад 22 верасня 2014 года пастанавіў прасіць Свяцейшага Патрыярха і Свяшчэнны Сінод утварыць новыя епархіі ў межах Мінскай вобласці і вылучыў кандыдатаў на прапанаваныя новыя кафедры (часопісы №№ 47 і 48).

Рэкамендуем

Сайт Русской Православной церкви      Сайт Белорусского экзархата

© 2017 Афіцыйны сайт Маладзечанскай епархіі. Усе правы абаронены.
Беларуская Праваслаўная Царква. Мінская Мітраполія
Пры перадрукоўцы матэрыялаў спасылка на molod-eparchy.by абавязковая
Powered by Joomla 1.7 Templates