Храмы Стаўбцоўскага благачыння

Стаўбцоўскае благачынне размешчана ў межах Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобласці.

На сённяшні дзень у склад благачыння ўваходзяць 19 прыходаў, з якіх 6 прыходаў з'яўляюцца прыпіснымі. На тэрыторыі благачыння размешчана 16 храмаў. 3 храма знаходзяцца ў працэсе будаўніцтва, 2 храма рэстаўруюцца. Самым старым храмам благачыння з'яўляецца храм Успення Прасвятой Багародзіцы ў в.Новы Свержань, пабудаваны ў 1590 г. Акрамя таго, на тэрыторыі благачыння маюцца 2 малітоўных памяшканні і 2 капліцы.

Благачынны цэнтр размешчаны ў г.Стоўбцы, на базе прыходу храма Святой праведнай Ганны. Благачынным з'яўляецца настаяцель прыходу, протаіерэй Аляксандр Марцінчык. Сваё служэнне ў благачынні здзяйсняюць 11 святароў.

Карта благачыння

Адрас: вул. Дзямідовіча, д. 60, в.Вялікі Двор, Стаўбцоўскі р-н, Мінскай вобл.

Настаяцель: прыход знаходзіцца на пастырскім акармленні протаіерэя Аляксандра Марцінчыка, настаяцеля храма Святой праведнай Ганны ў г.Стаўбцы (тэл.: +375-1717-53066; +375-29-3365002).

Храм асвячоны ў 2009 г. З'яўляецца прыпісным да прыходу Святой праведнай Ганны ў г.Стаўбцы.

Адрас: вул. Школьная, 4, в.Засулле, Стаўбцоўскі р-н, Мінскай вобл.

Настаяцель: іерэй Іаан Ляшкевіч (тэл.: +375-1717-36200; +375-29-7722273).

Першы вядомы храм у Засуллі пабудаваны ў 1710 г. Гэта быў уніяцкі храм Іаана Хрысціцеля. У 1784 г. храм быў перабудаваны ў драўляны праваслаўны на цагляным падмурку. У 1960-е гг. савецкай уладай храм быў разабраны. У 1990-е гг. пачалося ўзнаўленне храма на тым жа падмурку. Новы храм асвячоны ў 2010 г.

Адрас: вул. Калгасная, 7а, в.Стары Свержань, Стаўбцоўскі р-н, Мінскай вобл.

Настаяцель: прыход знаходзіцца на пастырскім акармленні іерэя Сергія Андрэева, настаяцеля храма Святога вялікамучаніка Георгія Пераможцы ў в.Залужжа (тэл.: +375-29-7549501).

Храм будуецца. З'яўляецца прыпісным да прыходу Святога вялікамучаніка Георгія Пераможцы ў в.Залужжа.

Адрас: вул. Леніна, д. 1, в.Асіпаўшчына, Стаўбцоўскі р-н, Мінскай вобл.

Настаяцель: прыход знаходзіцца на пастырскім акармленні іерэя Генадзя Кійко, настаяцеля храма Святога прарока Іаана Хрысціцеля в.Вішнявец (тэл.: +375-1717-56818; +375-29-5750097).

Храм могілкавы, пабудаваны ў 1819 г. У 1990-я гг. абкладзены цэглай і павялічаны. З'яўляецца прыпісным да прыходу Святога прарока Іаана Хрысціцеля в.Вішнявец.

Адрас: вул. Цэнтральная, 47а, в. Аталезь, Стаўбцоўскі р-н, Мінскай вобл.

Настаяцель: прыход знаходзіцца на пастырскім акармленні іерэя Сергія Бегіяна, настаяцеля храма Святога вялікамучаніка Георгія Пераможцы ў г.Стаўбцы (тэл.: +375-1717-33538; +375-29-8557134).

Прыход зарэгістраваны ў 2008 г. Малітоўнага памяшкання не мае, храм будуецца. З'яўляецца прыпісным да прыходу Святога вялікамучаніка Георгія Пераможцы ў г.Стаўбцы.

Адрас: в.Любкаўшчына, 56, Стаўбцоўскі р-н, Мінскай вобл.

Настаяцель: па сумяшчальніцтве – протаіерэй Васіль Каляда (тэл.: +375-29-1578455).

Храм асвячоны ў 2010 г.

Адрас: вул. Калгасная, 15, в.Шашкі, Стаўбцоўскі р-н, Мінскай вобл.

Настаяцель: прыход знаходзіцца на пастырскім акармленні протаіерэя Віталя Шаркова, настаяцеля храма Ўваскрэсення Хрыстова ў г.Стаўбцы (тэл.: +375-17-2052299; +375-29-3089615).

Храм асвячоны ў 2012 г. З'яўляецца прыпісным да прыходу Ўваскрэсення Хрыстова ў г. Стаўбцы.

Адрас: вул. Ліпеньская, д. 5, в.Налібокі, Стаўбцоўскі р-н, Мінскай вобл.

Настаяцель: іерэй Сергій Давыдзенка (тэл.: +375-29-8643534; +375-29-6352812).

Храм асвячоны ў 2006 г. Маецца прычтавы дом.

Адрас: в.Белькаўшчына, 11а, Стаўбцоўскі р-н, Мінскай вобл.

Настаяцель: прыход знаходзіцца на пастырскім акармленні протаіерэя Васіля Каляды, настаяцеля храма Свяціцеля Мікалая Цудатворцы ў в.Мікалаеўшчына (тэл.: +375-1717-41775; +375-29-1578455).

Храм адноўлены ў 2003 г. З'яўляецца прыпісным да прыходу Свяціцеля Мікалая Цудатворцы ў в.Мікалаеўшчына.

Адрас: вул. Цэнтральная, 81, в.Скамарошкі, Стаўбцоўскі р-н, Мінскай вобл.

Настаяцель: іерэй Сергій Андрэеў (тэл.: +375-17-2977908; +375-29-7549501).

Храм адноўлены ў 1995 г.

Старонка 1 з 2

Рэкамендуем

Сайт Русской Православной церкви      Сайт Белорусского экзархата

© 2017 Афіцыйны сайт Маладзечанскай епархіі. Усе правы абаронены.
Беларуская Праваслаўная Царква. Мінская Мітраполія
Пры перадрукоўцы матэрыялаў спасылка на molod-eparchy.by абавязковая
Powered by Joomla 1.7 Templates