Субота, 31 Студзень 2015 14:14

Благачынні

Вілейскае благачынне знаходзіцца на тэрыторыі Вілейскага р-на Мінскай вобласці.

На сённяшні дзень у склад благачыння ўваходзяць 26 прыходаў. З іх 10 прыходаў з'яўляюцца прыпіснымі. На тэрыторыі благачыння размешчана 25 храмаў, з якіх 1 храм – будуецца (храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў г.Вілейка), і 2 храма знаходзяцца на рэстаўрацыі (храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў в.Бубны і храм Святога праведнага Іосіфа Абручніка ў в.Іжа). Самым старым храмам благачыння з'яўляецца храм Святога Духу ў в.Рэчкі, пабудаваны яшчэ ў 1470 г. Акрамя таго, на тэрыторыі благачыння маецца 9 капліц і 2 малітоўных памяшканні.

Благачынны цэнтр размешчаны ў г.Вілейка, на базе прыходу храма прападобнай Марыі Егіпецкай. Благачынным з'яўляецца настаяцель прыходу протаіерэй Аляксандр Шмырко. Сваё служэнне ў благачынні здзяйсняюць 16 святароў і 1 дыякан.

 

Валожынскае благачынне размешчана ў межах Валожынскага р-на Мінскай вобласці.

У складзе благачыння зарэгістраваны 21 прыход, з якіх 10 прыходаў - прыпісныя. На тэрыторыі благачыння размешчана 18 храмаў. Храм Праабражэння Гасподняга ў г.Валожын рэстаўруецца. Самым старым з храмаў благачыння з'яўляецца храм Праабражэння Гасподняга ў аг. Ракаў (пабудаваны ў 1793 г.). Таксама на тэрыторыі благачыння ёсць адна капліца, асвячоная ў гонар прападобнага Серафіма Сароўскага (г.Валожын).

Благачынны цэнтр размяшчаецца ў г.Валожын, на базе прыходу храма святых роўнаапостальных Канстанціна і Алены. Благачынным цэркваў Валожынскай акругі з'яўляецца протаіерэй Дзімітрый Агіевіч, настаяцель Канстанціна-Аленінскага прыходу. Усяго служэнне ў благачынні ажыццяўляюць 10 святароў.

 

Дзяржынскае благачынне займае тэрыторыю Дзяржынскага р-на Мінскай вобласці.

У склад благачыння ўваходзяць 10 прыходаў, з іх 4 прыходы з'яўляюцца прыпіснымі. На тэрыторыі благачыння размешчана 4 храмы, акрамя таго, вядзецца будаўніцтва яшчэ 4-х храмаў, і 1 храм знаходзіцца ў працэсе рэстаўрацыі. Нажаль, на сённяшні дзень 3 прыходы не маюць нават малітоўных памяшканняў. Таксама на тэрыторыі благачыння маюцца 2 капліцы. Самы стары храм благачыння - храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў г.Дзяржынск (пабудаваны ў 1850 г.).

Благачынны цэнтр размешчаны ў г.Дзяржынск, на базе прыходу храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Настаяцель прыходу - протаіерэй Барыс Палтаржыцкі, з'яўляецца благачынным цэркваў Дзяржынскай акругі. Сваё служэнне ў прыходах благачыння ажыццяўляюць 6 святароў.

 

Маладзечанскае благачынне размешчана ў межах Маладзечанскага р-на Мінскай вобласці.

На сённяшні дзень у склад благачыння ўваходзяць 27 прыходаў. З іх 8 прыходаў з'яўляюцца прыпіснымі. На тэрыторыі благачыння размешчана 27 храмаў, 4 храмы будуюцца, 1 храм рэстаўруецца (Успення Прасвятой Багародзіцы в.Плябань). Самым старым храмам благачыння з'яўляецца храм Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў в.Дубрава, пабудаваны ў 1787 г. Акрамя таго, на тэрыторыі благачыння маецца 5 капліц і 2 малітоўных памяшканні.

Благачынны цэнтр размешчаны ў г.Маладзечна, на базе прыходу храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Благачынным з'яўляецца настаяцель прыходу протаіерэй Віталь Багданёнак. Сваё служэнне ў благачынні здзяйсняюць 23 святара і 2 дыякана.

 

Мядзельскае благачынне займае тэрыторыю Мядзельскага р-на Мінскай вобласці.

На сённяшні дзень у склад благачыння ўваходзяць 9 прыходаў. На тэрыторыі благачыння размешчана 9 храмаў. Самым старым храмам благачыння з'яўляецца храм Святой Жываначальнай Троіцы ў в.Княгінін, пабудаваны ў 1772 г.

Благачынны цэнтр размешчаны ў г.Мядзел, на базе прыходу храма Святой Жываначальнай Троіцы. Благачынным з'яўляецца настаяцель прыходу протаіерэй Ігар Шалуха. Сваё служэнне ў благачынні здзяйсняюць 9 святароў.

 

Стаўбцоўскае благачынне размешчана ў межах Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобласці.

На сённяшні дзень у склад благачыння ўваходзяць 19 прыходаў, з якіх 6 прыходаў з'яўляюцца прыпіснымі. На тэрыторыі благачыння размешчана 16 храмаў. 3 храма знаходзяцца ў працэсе будаўніцтва, 2 храма рэстаўруюцца. Самым старым храмам благачыння з'яўляецца храм Успення Прасвятой Багародзіцы ў в.Новы Свержань, пабудаваны ў 1590 г. Акрамя таго, на тэрыторыі благачыння маюцца 2 малітоўных памяшканні і 2 капліцы.

Благачынны цэнтр размешчаны ў г.Стоўбцы, на базе прыходу храма Святой праведнай Ганны. Благачынным з'яўляецца настаяцель прыходу, протаіерэй Аляксандр Марцінчык. Сваё служэнне ў благачынні здзяйсняюць 11 святароў.

 

Уздзенскае благачынне знаходзіцца на тэрыторыі Ўздзенскага р-на Мінскай вобласці.

На сённяшні дзень у склад благачыння ўваходзяць 6 прыходаў, з якіх 2 прыходы з'яўляюцца прыпіснымі. На тэрыторыі благачыння размешчана 5 храмаў. Храм Свяціцеля Мікалая Цудатворцы ў в.Магільно будуецца. Самым старым храмам благачыння з'яўляецца храм Святых апосталаў Пятра і Паўла ў в.Возера, пабудаваны ў 1838 г. Акрамя таго, на тэрыторыі благачыння маюцца 2 капліцы.

Благачынны цэнтр размешчаны ў г.Узда, на базе прыходу храма Святых апосталаў Пятра і Паўла. Благачынным з'яўляецца настаяцель прыходу, протаіерэй Рыгор Чарапеннікаў. Сваё служэнне ў благачынні здзяйсняюць 4 святары.

Прачытана 1319 разоў

Рэкамендуем

Сайт Русской Православной церкви      Сайт Белорусского экзархата

© 2018 Афіцыйны сайт Маладзечанскай епархіі. Усе правы абаронены.
Беларуская Праваслаўная Царква. Мінская Мітраполія
Пры перадрукоўцы матэрыялаў спасылка на molod-eparchy.by абавязковая
Powered by Joomla 1.7 Templates