Чацвер, 12 Ліпень 2018 15:25

У дзень памяці ўсехвальных апосталаў Пятра і Паўла адбылося святочнае богаслужэнне ва Ўспенскім саборы

12 ліпеня 2018 года ў дзень памяці ўсехвальных апосталаў Пятра і Паўла епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел узначаліў урачыстае богаслужэнне ў Кафедральным саборы Ўспення Прасвятой Багародзіцы г.Маладзечна.

Уладыку саслужылі: сакратар епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Віталь Багданёнак, ключар сабора протаіерэй Аляксандр Папоў, благачынныя Дзяржынскага, Вілейскага, Мядзелскага, Ільянскага, Даўгінаўскага, Стаўбцоўскага, Радашковічскага, Гарадзілаўскага царкоўных акругоў Маладзечанскай епархіі, клірыкі сабора і храмаў г.Маладзечна.

За богаслужэннем маліліся: старшыня Маладзечанскага раённага Савета дэпутатаў Андрэй Анатолевіч Паукшта, дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Канановіч Людміла Мікалаеўна, дырэктар Маладзечанскага дзяржаўнага каледжа Богдан Дзмітрый Леанідавіч.

Пропаведзь перад прычасцем прамовіў іераманах Аляксандр (Шмырко).

Пасля адпуста літургіі было праспявана слаўленне святу і абвешчана шматгоддзе мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму Паўлу, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі, і епіскапу Маладзечанскаму і Стаўбцоўскаму Паўлу па выпадку дня іх тэзаімянін.

Пасля богаслужэння епіскап Павел звярнуўся да прысутных са словамі навучання.

Далей протаіерэй Аляксандр Папоў ад імя клірыкаў і вернікаў сабора павіншаваў уладыку Паўла з днём анёла і паднёс у дарунак букет кветак. Таксама епіскапа Паўла павіншавалі ганаровыя госці і вернікі.

Фотарэпартаж.

 

Прачытана 62 разоў

Рэкамендуем

Сайт Русской Православной церкви      Сайт Белорусского экзархата

© 2018 Афіцыйны сайт Маладзечанскай епархіі. Усе правы абаронены.
Беларуская Праваслаўная Царква. Мінская Мітраполія
Пры перадрукоўцы матэрыялаў спасылка на molod-eparchy.by абавязковая
Powered by Joomla 1.7 Templates