Серада, 20 Чэрвень 2018 20:46

У Мінску ўрачыста адкрылася выстава прац удзельнікаў Трэцяга міжнароднага мастацкага пленэру «Святасць зямлі Беларускай»

19 чэрвеня 2018 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў цырымонію адкрыцця выставы «Блажэнная Валянціна, духоўная заступніца зямлі Мінскай», на якой прадстаўлены працы ўдзельнікаў Трэцяга міжнароднага мастацкага пленэру «Святасць зямлі Беларускай», які прайшоў напачатку чэрвеня ў Маладзечанскай епархіі.

На ўрачыстым адкрыцці выставы прысутнічалі: епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел, намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Віктар Іванавіч Сірэнка, прадстаўнікі рэспубліканскіх і рэгіянальных органаў дзяржаўнага ўпраўлення, дзеячы мастацтва, кіраўнікі і супрацоўнікі Сінадальных аддзелаў Беларускай Праваслаўнай Царквы, моладзь, журналісты.

Мітрапаліт Павел звярнуўся да прысутных з вітальным словам. Патрыяршы Экзарх выказаў глыбокую падзяку епіскапу Маладзечанскаму і Стаўбцоўскаму Паўлу, усім арганізатарам і ўдзельнікам пленэру «Святасць зямлі Беларускай», і заклікаў на ўсіх благаславенне Божае.

Далей з вітальнымі словамі выступілі: член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» Алена Мікалаеўна Анісім, намеснік старшыні Беларускага саюза жанчын Лілія Станіславаўна Ананіч, старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сямёнавіч Сітніца, першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Глеб Анатолевіч Отчык.

Быў паказаны дакументальны фільм пра блажэнную Валянціну Мінскую. Хор Братэрства Віленскіх мучанікаў выканаў духоўныя спевы і народныя песні.

Мітрапаліту Паўлу быў паднесены памятны падарунак — карціна Кацярыны Ермаковой «Бэз».

У завяршэнне было абвешчана шматгоддзе ўсяму таленавітаму беларускаму народу.

Фотарэпартаж.

Прачытана 118 разоў Последнее изменение Серада, 20 Чэрвень 2018 20:52

Рэкамендуем

Сайт Русской Православной церкви      Сайт Белорусского экзархата

© 2018 Афіцыйны сайт Маладзечанскай епархіі. Усе правы абаронены.
Беларуская Праваслаўная Царква. Мінская Мітраполія
Пры перадрукоўцы матэрыялаў спасылка на molod-eparchy.by абавязковая
Powered by Joomla 1.7 Templates