Нядзеля, 17 Чэрвень 2018 20:07

У Нядзелю беларускіх святых епіскап Павел здзейсніў богаслужэнне ў Троіцкім храме аг.Княгінін Мядзелскага раёна

У Нядзелю 3-ю пасля Пяцідзясятніцы, Сабор беларускіх святых, епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел здзейсніў Божую літургію ў храме Святой Троіцы аг.Княгінін Мядзелскага раёна.

Уладыку саслужылі: сакратар епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Віталь Багданёнак, благачынны цэркваў Мядзелскай акругі протаіерэй Ігар Шалуха, благачынны цэркваў Крупскай акругі Барысаўскай епархіі протаіерэй Мікалай Гмір, настаяцель храма протаіерэй Канстанцін Яроміч.

Пропаведзь перад прычасцем прамовіў протаіерэй Канстанцін Яроміч.

Пасля богаслужэння было праспявана слаўленне святу.

Далей епіскап Павел звярнуўся да прысутных з архіпастарскім словам і падаў благаславенне.

Фотарэпартаж.

 

Прачытана 135 разоў Последнее изменение Нядзеля, 17 Чэрвень 2018 20:13

Рэкамендуем

Сайт Русской Православной церкви      Сайт Белорусского экзархата

© 2018 Афіцыйны сайт Маладзечанскай епархіі. Усе правы абаронены.
Беларуская Праваслаўная Царква. Мінская Мітраполія
Пры перадрукоўцы матэрыялаў спасылка на molod-eparchy.by абавязковая
Powered by Joomla 1.7 Templates