Нядзеля, 10 Чэрвень 2018 10:10

Епіскап Павел прыняў удзел ва ўрачыстай раённай лінейцы "Выпускнік - 2018" у г.Дзяржынску

9 чэрвеня 2017 года епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел наведаў г.Дзяржынск, дзе, па запрашэнні кіраўніцтва Дзяржынскага раёна, прыняў удзел ва ўрачыстай раённай лінейцы "Выпускнік-2018", якая прайшла на Цэнтральнай плошчы горада.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел: намеснік старшыні выканкама па сацыяльных пытаннях Чаган Аляксандр Сяргеевіч, старшыня Раённага Савета дэпутатаў Саракач Аляксандр Іванавіч, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Матусевіч Вацлаў Іванавіч, благачынны цэркваў Дзяржынскай акругі протаіерэй Барыс Палтаржыцкі, духавенства благачыння, а таксама выпускнікі школ раёна 2018 года і іх бацькі.

У сваім вітальным слове да выпускнікоў епіскап Павел павіншаваў іх з заканчэннем сярэдняй школы, пажадаў дапамогі Божай у далейшай вучобе і падаў усім архіпастарскае благаславенне.

Пасля невялікай канцэртнай праграмы на плошчы адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне лепшых выпускнікоў раёна залатымі медалямі. Медалі ўручалі: епіскап Павел, намеснік старшыні райвыканкама А.С.Чаган, старшыня Раённага Савета дэпутатаў А.І.Саракач і начальнік аддзела адукацыі В.І.Матусевіч.

Пасля ўрачыстай часткі выпускнікі запусцілі ў неба дзясяткі паветраных шароў, а ганаровым гасцям і сваім педагогам у знак падзякі ўручылі букеты кветак.

Фотарэпартаж.

Прачытана 72 разоў

Рэкамендуем

Сайт Русской Православной церкви      Сайт Белорусского экзархата

© 2018 Афіцыйны сайт Маладзечанскай епархіі. Усе правы абаронены.
Беларуская Праваслаўная Царква. Мінская Мітраполія
Пры перадрукоўцы матэрыялаў спасылка на molod-eparchy.by абавязковая
Powered by Joomla 1.7 Templates