Пятніца, 08 Чэрвень 2018 23:33

У Маладзечне адбылося ўрачыстае закрыццё Трэцяга міжнароднага мастацкага пленэра

8 чэрвеня 2018 года ўдзельнікі Трэцяга міжнароднага мастацкага пленэра "Святасць зямлі Беларускай" наведалі г.Маладзечна, дзе адбылася ўрачыстая цырымонія закрыцця пленэра і прэзентацыя выставы прац, створаных мастакамі на працягу нядзелі.

У першай палове дня ў Маладзечанскім епархіяльным упраўленні адбылася сустрэча мастакоў з епіскапам Маладзечанскім і Стаўбцоўскім Паўлам. Уладыка Павел звярнуўся да ўдзельнікаў пленэру з вітальным словам і ўручыў кожнаму на памяць каштоўныя падарункі.

Далей з лекцыяй на духоўна-маральную тэму перад мастакамі выступіў протаіерэй Сергій Гардун.

Увечары ў выставачным фае Палаца культуры г.Маладзечна адбылася ўрачыстая цырымонія закрыцця пленэра, у якой прынялі ўдзел: епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел, дырэктар Палаца культуры Святлана Сарока, старшыня Маладзечанскага раённага Савета дэпутатаў Андрэй Паукшта, старшыня Саюза мастакоў Беларусі Рыгор Сітніца, мастакі - удзельнікі пленэру, духавенства і вернікі Маладзечанскай епархіі.

Цырымонія закрыцця пачалася з відэапрэзентацыі пленэра і невялікай канцэртнай праграмы. Затым мастакам былі ўручаны памятныя падарункі.

З вітальным словам выступілі: епіскап Павел, дырэктар Палаца культуры Святлана Сарока, старшыня Маладзечанскага раённага Савета дэпутатаў Андрэй Паукшта, старшыня Саюза мастакоў Беларусі Рыгор Сітніца.

Далей адбылася прэзентацыя выставы прац мастакоў - удзельнікаў пленэру. Выстава на працягу нядзелі будзе размешчана ў Палацы культуры г.Маладзечна, а 19 чэрвеня пераедзе ў мастацкую галерэю "Ўніверсітэт культуры" Палаца Рэспублікі ў г.Мінску, дзе таксама пройдзе ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставы.

Фотарэпартаж.

Прачытана 65 разоў

Рэкамендуем

Сайт Русской Православной церкви      Сайт Белорусского экзархата

© 2018 Афіцыйны сайт Маладзечанскай епархіі. Усе правы абаронены.
Беларуская Праваслаўная Царква. Мінская Мітраполія
Пры перадрукоўцы матэрыялаў спасылка на molod-eparchy.by абавязковая
Powered by Joomla 1.7 Templates