Серада, 06 Чэрвень 2018 11:24

У свята прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай, епіскап Павел саслужыў Патрыяршаму Экзарху ў Крыжаўзвіжанскім саборы Спаса-Ефрасіннеўскага жаночага манастыра г.Полацку

5 чэрвеня 2018 года, у свята прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Божую літургію ў Крыжаўзвіжанскім саборы Спаса-Ефрасіннеўскага жаночага манастыра горада Полацку. Епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел саслужыў Яго Высокапраасвяшчэнству ў ліку сонма архіерэяў.

Таксама Экзарху саслужылі: архіепіскапы Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній; Брэсцкі і Кобрынскі Іаан; Гомельскі і Жлобінскі Стэфан; Гарадніцкі Аляксандр, вікарый Кіеўскай епархіі; епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый.

Архіпастарам саслужылі: кіраўнік справамі Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі, протаіерэй Андрэй Волкаў; клірыкі манастыра і запрошаныя госці ў святым сане.

Пасля заамвоннай малітвы архіпастары і святары здзейснілі малебен прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай.

У гэты дзень у Сафійскім саборы горада Полацка архіепіскап Полацкі і Глубокскі Феадор, епіскапы Бабруйскі і Быхаўскі Серафім і Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін здзейснілі Божую літургію, пасля якой прайшоў хросны ход па гарадскіх вуліцах у Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр.

У манастыры два хросных хода сустрэліся і прайшлі да Спаса-Праабражэнскага храма манастыра, дзе завяршылася богаслужэнне.

Пасля адпуста і святочнага шматгоддзя Патрыяршы Экзарх павіншаваў архіпастараў, святароў і ўсіх паломнікаў і насельніц святой абіцелі са святам прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай, і звярнуўся да ўсіх прысутных на манастырскай плошчы са словам навучання.

З вітальным словам да ўсіх, хто прыйшоў ушанаваць памяць прападобнай Еўфрасінні звярнуліся: старшыня абласнога Савета дэпутатаў Віцебскай вобласці Ўладзімір Уладзіміравіч Цярэнцьеў і старшыня Полацкага раённага выканаўчага камітэта Мікалай Мікалаевіч Шаўчук.

Па матэрыялах church.by

Спасылка на фотарэпартаж

Прачытана 52 разоў

Рэкамендуем

Сайт Русской Православной церкви      Сайт Белорусского экзархата

© 2018 Афіцыйны сайт Маладзечанскай епархіі. Усе правы абаронены.
Беларуская Праваслаўная Царква. Мінская Мітраполія
Пры перадрукоўцы матэрыялаў спасылка на molod-eparchy.by абавязковая
Powered by Joomla 1.7 Templates