Серада, 06 Чэрвень 2018 13:23

Выхаванцы нядзельнай школы храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы г.Дзяржынск прынялі ўдзел у конкурсе духоўнай паэзіі «Анёльскі голас»

25 мая 2018 года ў прыходзе храма святых роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла вучыцеляў Славенскіх г.Ваўкавыска Гродзенскай епархіі адбыўся III конкурс духоўнай паэзіі «Анёльскі голас». У конкурсе прынялі ўдзел выхаванцы нядзельнай школы храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы г.Дзяржынск: Шыкуноў Мікалай і Красоўская Анастасія.

Усяго ў конкурсе ўдзельнічала 79 чытальнікаў у чатырох узроставых групах: ад самых маленькіх дашкольнікаў да вучняў старэйшых класаў. У выкананні дзяцей гучалі вершы класікаў беларускай і рускай літаратуры, а таксама тварэнні нашых паэтаў-сучаснікаў.

Шыкуноў Мікалай чытаў духоўную паэзію сярэдзіны 19 стагоддзя – верш вялікага князя Канстанціна Раманава «Ражджаство Хрыстова». Красоўская Анастасія прачытала верш паэткі Таццяны Шорахавай - нашай сучасніцы - «Ціхі колер».

Членамі журы конкурсу, якое ацэньвала чытальнікаў, былі: іерэй Павел Касперовіч; паэт, рэжысёр тэатра-студыі гімназіі № 2 г. Ваўкавыска Вячаслаў Макуць; паэтка Ала Нікіпорчык. Улічваліся чытацкія і артыстычныя здольнасці выканаўцаў.

Кожны з удзельнікаў конкурсу атрымаў падзяку і падарунак, а пераможцы былі адзначаны дыпломамі. Прадстаўнікі г.Дзяржынска атрымалі дыпломы другой ступені.

Прачытана 265 разоў Последнее изменение Серада, 06 Чэрвень 2018 13:35

Рэкамендуем

Сайт Русской Православной церкви      Сайт Белорусского экзархата

© 2018 Афіцыйны сайт Маладзечанскай епархіі. Усе правы абаронены.
Беларуская Праваслаўная Царква. Мінская Мітраполія
Пры перадрукоўцы матэрыялаў спасылка на molod-eparchy.by абавязковая
Powered by Joomla 1.7 Templates