Пятніца, 01 Чэрвень 2018 09:23

Епіскап Павел прыняў удзел ва ўрачыстасцях па выпадку 20-годдзя ўслаўлення праведнага Іаана Кармянскага

31 мая 2018 года, у чацвер 1-га тыдня пасля Пяцідзясятніцы, у аграгарадку Карма Добрушскага раёна Гомельскай вобласці прайшлі ўрачыстасці, прысвечаныя 20-годдзю з дня ўслаўлення малітоўніка зямлі Гомельскай — святога праведнага Іаана Кармянскага. Божую літургію ў спецыяльна ўсталяваным павільёне каля сцен Пакроўскага храма Іаана-Кармянскага жаночага манастыра ў аг.Карма ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: мітрапаліты: Чарнігаўскі і Ноўгарад-Северскі Амвросій, Смаленскі і Раслаўльскі Ісідар; архіепіскапы: Уральскі і Акцюбінскі Антоній, Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній, Брэсцкі і Кобрынскі Іаан, Гомельскі і Жлобінскі Стэфан, Канатопскі і Глухаўскі Раман; епіскапы: Бабруйскі і Быхаўскі Серафім, Тураўскі і Мазырскі Леанід, Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін, Мурамскі і Вязнікаўскі Ніл, Южненскі Дзіадор, вікарый Адэскай епархіі, Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел, Лідскі і Смаргонскі Парфірый, Клінцоўскі і Трубчэўскі Уладзімір.

Архіпастарам саслужылі: кіраўнік справамі Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); намеснік Гомельскага Мікольскага мужчынскага манастыра, старшыня Сінадальнай камісіі па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы архімандрыт Амвросій (Шэўцоў); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; клірыкі Гомельскай епархіі і запрошаныя госці ў святым сане.

На богаслужэнні прысутнічалі: намеснік старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Ўладзімір Аляксандравіч Прывалаў; старшыня Добрушскага раённага выканаўчага камітэта Вольга Фёдараўна Мохарава і іншыя высокапастаўленыя госці.

Пасля заамвоннай малітвы архіпастары і святары здзейснілі слаўленне перад мошчамі святога праведнага Іаана Кармянскага.

Пасля богаслужэння з вітальным словам да Патрыяршага Экзарха звярнуўся архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан. Уладыка сардэчна падзякаваў мітрапаліта Паўла за наведванне Гомельскай епархіі і богаслужэнне ў дзень памяці святога праведнага Іаана Кармянскага. Пасля гэтага намеснік старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Ўладзімір Аляксандравіч Прывалаў абвясціў вітальны адрас ад імя губернатара Гомельскай вобласці Ўладзіміра Андрэевіча Дворніка.

Патрыяршы Экзарх падзякаваў архіепіскапа Стэфана і Ўладзіміра Аляксандравіча за словы прывітання, павіншаваў архіпастараў, духавенства і набожных прыхаджан са святам і звярнуўся да ўсіх прысутных са словам навучання.

Пасля завяршэння ўрачыстага богаслужэння архіпастары і госці ў святым сане прайшлі ў горад Добруш, дзе мітрапаліт Павел здзейсніў закладку граматы і каменя ў падмурак новага храма ў гонар вернага князя Алега Бранскага. Пасля гэтага Патрыяршы Экзарх азнаёміўся з ходам будаўніцтва храмавага комплекса.

Фотарэпартаж 1.

Фотарэпартаж 2.

Па матэрыялах church.by

Прачытана 292 разоў Последнее изменение Пятніца, 01 Чэрвень 2018 09:33

Рэкамендуем

Сайт Русской Православной церкви      Сайт Белорусского экзархата

© 2018 Афіцыйны сайт Маладзечанскай епархіі. Усе правы абаронены.
Беларуская Праваслаўная Царква. Мінская Мітраполія
Пры перадрукоўцы матэрыялаў спасылка на molod-eparchy.by абавязковая
Powered by Joomla 1.7 Templates