Серада, 30 Май 2018 21:10

Пачаў працу III Міжнародны мастацкі пленэр "Святасць зямлі Беларускай"

30 мая 2018 года ў в.Станькава Дзяржынскага раёна, з благаславення епіскапа Маладзечанскага і Стаўбцоўскага Паўла, адбылося ўрачыстае адкрыццё ІІІ Міжнароднага мастацкага пленэру "Святасць зямлі Беларускай", прысвечанага памяці блажэннай Валянціны Мінскай і Году малой радзімы ў Беларусі.

Малебен перад пачаткам усякай добрай справы ў храме свяціцеля Мікалая Цудатворцы в.Станькава ўзначаліў епіскап Павел. Пасля богаслужэння Яго Праасвяшчэнства звярнуўся да ўдзельнікаў пленэру з архіпастарскім словам і благаславіў іх на паспяховую працу.

Затым майстры пэндзля наведалі месца спачынку святой блажэннай Валянціны Мінскай, дзе папыталі дапамогі і малітоўнага заступніцтва святой.

Асноўная праграма пленэру пачнецца 31 мая з правядзення круглага стала "Царква і культура" з удзелам творчых супольнасцяў, удзельнікаў пленэру, выкладчыка кафедры царкоўнай гісторыі МінДС, члена рэдкалегіі духоўнага часопіса "Ўваскрэсенне" протаіерэя Алексія Хацеева, доктара мастацтвазнаўства, прафесара кафедры беларускай і сусветнай мастацкай культуры Ларысы Густавай.

Таксама мастакі наведаюць ДУ "Івянецкі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі фізічнага развіцця".

Завяршыцца праца пленэру 9 чэрвеня ў Палацы культуры г.Маладзечна.

Фотарэпартаж.

Прачытана 328 разоў Последнее изменение Чацвер, 31 Май 2018 22:05

Рэкамендуем

Сайт Русской Православной церкви      Сайт Белорусского экзархата

© 2018 Афіцыйны сайт Маладзечанскай епархіі. Усе правы абаронены.
Беларуская Праваслаўная Царква. Мінская Мітраполія
Пры перадрукоўцы матэрыялаў спасылка на molod-eparchy.by абавязковая
Powered by Joomla 1.7 Templates