Панядзелак, 12 Сакавік 2018 22:09

У Маладзечне прайшоў агульнаепархіяльны Дзень праваслаўнай кнігі

12 сакавіка 2018 года ў Палацы культуры г.Маладзечна адбылося агульнаепархіяльнае святкаванне Дня праваслаўнай кнігі. Ва ўрачыстай частцы мерапрыемства прыняў удзел епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел.

З 11 гадзін сваю працу ў выставачным фае Палаца культуры пачалі выстава рарытэтных асобнікаў кніг з музея Інстытута тэалогіі БДУ і выстава духоўнай літаратуры для дзяцей і дарослых. Таксама ў выставачным фае працавала зона дзіцячай творчасці "Славянская пісьменнасць".

Урачыстая частка Дня праваслаўнай кнігі пад назвай "Кніга ў гісторыі і культуры праваслаўнага славянства" прайшла ў Малой зале Палаца культуры. Спачатку з архіпастарскім словам да прысутных звярнуўся епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел. Далей са словамі прывітання ад імя адміністрацыі Маладзечанскага раёна выступіў Старшыня раённага Савета дэпутатаў Паукшта Андрэй Анатолевіч.

З духоўна-асветніцкім дакладам на тэму "Біблія - духоўная аснова місіі і кніжнасці славян" перад духавенствам і вернікамі выступіў клірык Мінскай епархіі, выкладчык Мінскай духоўнай акадэміі протаіерэй Алексій Васін.

Затым адбыўся святочны канцэрт з удзелам хору прыхода храма святога Георгія Пераможцы г.Маладзечна і творчых калектываў горада.

Фотарэпартаж.

 

Прачытана 303 разоў Последнее изменение Панядзелак, 12 Сакавік 2018 22:14

Рэкамендуем

Сайт Русской Православной церкви      Сайт Белорусского экзархата

© 2018 Афіцыйны сайт Маладзечанскай епархіі. Усе правы абаронены.
Беларуская Праваслаўная Царква. Мінская Мітраполія
Пры перадрукоўцы матэрыялаў спасылка на molod-eparchy.by абавязковая
Powered by Joomla 1.7 Templates