Панядзелак, 12 Сакавік 2018 09:30

У Ракаўскім благачынні прайшла моладзевая сустрэча, прысвечаная памяці мітрапаліта Іосіфа (Сямашкі)

9 сакавіка 2018 года ў Доме міласэрнасці "Вікторыя" прыхода храма прападобнай Еўфрасінні Полацкай г.п.Івянец Ракаўскага благачыння прайшла моладзевая сустрэча, якую падрыхтавалі ўдзельнікі івянецкага моладзевага братэрства, прысвечаная дзейнасці вядомага іерарха - мітрапаліта Віленскага і Літоўскага Іосіфа (Сямашкі).

Сёлета адзначаецца 220-годдзе з дня нараджэння і 150-годдзе з даты смерці гэтага знакамітага чалавека.

Адкрыў сустрэчу духаўнік моладзевага братэрства ў гонар прападобнай Еўфрасінні Полацкай пры аднайменным прыходзе г.п.Івянец Валожынскага раёна протаіерэй Віктар Перагудаў. Далей былі зачытаны два даклады, падрыхтаваныя алтарнікам храма прападобнай Еўфрасінні Полацкай Маркам Саўлевічам і студэнткай інстытута тэалогіі імя святых Кірыла і Мяфодзія БДУ Апалінарыі Станкевіч.

Удзел у сустрэчы прынялі таксама маладыя людзі з інваліднасцю, якія гэтымі днямі гасцююць у Доме міласэрнасці.

Прачытана 315 разоў Последнее изменение Панядзелак, 12 Сакавік 2018 09:33

Рэкамендуем

Сайт Русской Православной церкви      Сайт Белорусского экзархата

© 2018 Афіцыйны сайт Маладзечанскай епархіі. Усе правы абаронены.
Беларуская Праваслаўная Царква. Мінская Мітраполія
Пры перадрукоўцы матэрыялаў спасылка на molod-eparchy.by абавязковая
Powered by Joomla 1.7 Templates