Нядзеля, 25 Люты 2018 17:19

У Нядзелю Перамогі Праваслаўя епіскап Павел узначаліў святочнае богаслужэнне ў Кафедральным саборы святой Ганны г.Стоўбцы

25 лютага 2018 года, у першую Нядзелю Вялікага паста, Перамогі Праваслаўя, епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел здзейсніў святочную Божую літургію свяціцеля Васіля Вялікага ў Кафедральным саборы святой Ганны г.Стоўбцы.

Уладыку саслужылі: сакратар епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Віталь Багданёнак, ключар сабора протаіерэй Аляксандр Марцінчык, клірыкі сабора.

Пропаведзь перад прычасцем прамовіў іерэй Георгій Кур'ян.

Пасля заканчэння літургіі быў здзейснены святочны чын Перамогі Праваслаўя.

У завяршэнні святочных урачыстасцяў епіскап Павел звярнуўся да прысутных з архіпастарскай пропаведдзю.

Фотарэпартаж.

 

Прачытана 338 разоў Последнее изменение Нядзеля, 25 Люты 2018 17:25

Рэкамендуем

Сайт Русской Православной церкви      Сайт Белорусского экзархата

© 2018 Афіцыйны сайт Маладзечанскай епархіі. Усе правы абаронены.
Беларуская Праваслаўная Царква. Мінская Мітраполія
Пры перадрукоўцы матэрыялаў спасылка на molod-eparchy.by абавязковая
Powered by Joomla 1.7 Templates