Серада, 10 Студзень 2018 10:10

Духаўнік Маладзечанскай епархіі протаіерэй Віктар Перагудаў узнагароджаны прэміяй Прэзідэнта Беларусі "За духоўнае адраджэнне"

9 студзеня 2018 года ў Палацы Рэспублікі адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: «За духоўнае адраджэнне», спецыяльных прэмій дзеячам культуры і мастацтва, а таксама спецыяльных прэмій «Беларускі спартыўны Алімп».

Удзел у цырымоніі прыняў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. У зале прысутнічалі: архіерэі і духавенства Беларускай Праваслаўнай Царквы, парламентарыі, кіраўнікі і супрацоўнікі міністэрстваў і ведамстваў, прадстаўнікі навуковай і творчай інтэлігенцыі, мінчане і госці сталіцы. З благаславення епіскапа Маладзечанскага і Стаўбцоўскага Паўла ад Маладзечанскай епархіі на цырымоніі прысутнічаў сакратар епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Віталь Багданёнак.

Урачыстае мерапрыемства адкрылася прамовай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Далей Аляксандр Лукашэнка ўручыў узнагароды лаўрэатам.

Ад Беларускай Праваслаўнай Царквы сёлета прэміі «За духоўнае адраджэнне» быў ганараваны клірык Маладзечанскай епархіі, настаяцель прыхода храма прападобнай Еўфрасінні Полацкай у г.п.Івянец Валожынскага раёна протаіерэй Віктар Перагудаў — за заслугі па арганізацыі сацыяльнай дапамогі дзецям-інвалідам і іншым катэгорыям грамадзян.

Ад імя ўсіх узнагароджаных са словамі падзякі да Галавы дзяржавы звярнуўся дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Сцяпанавіч Матульскі. Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі адзначаны сёлета прэміяй «За духоўнае адраджэнне» за працу па факсімільным узнаўленні і папулярызацыі кніжнай спадчыны Францыска Скарыны.

З вітальным словам да ўсіх прысутных звярнуўся мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Затым адбыўся святочны канцэрт.

Па матэрыялах church.by

Спасылка на фотарэпартаж

Прачытана 352 разоў Последнее изменение Серада, 10 Студзень 2018 10:14

Рэкамендуем

Сайт Русской Православной церкви      Сайт Белорусского экзархата

© 2018 Афіцыйны сайт Маладзечанскай епархіі. Усе правы абаронены.
Беларуская Праваслаўная Царква. Мінская Мітраполія
Пры перадрукоўцы матэрыялаў спасылка на molod-eparchy.by абавязковая
Powered by Joomla 1.7 Templates