Серада, 10 Студзень 2018 09:49

У Івянцы прайшла штогадовая дабрачынная акцыя "Робім цуды разам"

У дні святкавання светлага Хрыстова Ражджаства братэрства ў гонар прападобнай Еўфрасінні Полацкай, якое дзейнічае пры аднайменным храме ў г.п.Івянец, па традыцыі правяло дабрачынную акцыю "Робім цуды разам", падчас якой малазабяспечаныя і адзінокія людзі, што пражываюць на тэрыторыі прыходу, атрымалі невялікія калядныя падарункі.

Да акцыі змаглі далучыцца ўсе жадаючыя, аказаўшы дапамогу ў набыцці самых неабходных прадуктаў харчавання.

Удзельнікі братэрства на працягу некалькіх дзён развозілі сабраныя падарункі і віншавалі тых, хто знаходзіцца сёння ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, атрымліваючы ў адказ словы падзякі і радасныя ўсмешкі.

Прачытана 349 разоў Последнее изменение Серада, 10 Студзень 2018 09:51

Рэкамендуем

Сайт Русской Православной церкви      Сайт Белорусского экзархата

© 2018 Афіцыйны сайт Маладзечанскай епархіі. Усе правы абаронены.
Беларуская Праваслаўная Царква. Мінская Мітраполія
Пры перадрукоўцы матэрыялаў спасылка на molod-eparchy.by абавязковая
Powered by Joomla 1.7 Templates