Аўторак, 09 Студзень 2018 14:23

Епіскап Павел саслужыў Патрыяршаму Экзарху за вялікай вячэрняй у Свята-Духавым саборы г.Мінска

8 студзеня 2018 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у саслужэнні епіскапаў: Барысаўскага і Мар'інагорскага Веніяміна; Маладзечанскага і Стаўбцоўскага Паўла і Слуцкага і Салігорскага Антонія здзейсніў вялікую вячэрню ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Архіпастарам саслужылі: прадстаўнік Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў Беларускім Экзархаце архімандрыт Васіян (Змеяў); кіраўнік справамі Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); настаяцелі мінскіх храмаў і клірыкі кафедральнага сабора.

На богаслужэнні ў саборы прысутнічалі: намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Васіль Іванавіч Жарко, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Паўлавіч Гуляка, прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта, адміністрацыі вобласці і горада Мінска, дыпламатычнага корпуса, Рымска-Каталіцкай Царквы, навуковай і творчай інтэлігенцыі.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад упраўленнем Віталя Сабалеўскага.

Пасля богаслужэння мітрапаліт Павел звярнуўся да ўсіх прысутных са святочным прывітаннем і словам навучання і падаў усім архіпастарскае благаславенне.

Па матэрыялах church.by

Прачытана 66 разоў

Рэкамендуем

Сайт Русской Православной церкви      Сайт Белорусского экзархата

© 2018 Афіцыйны сайт Маладзечанскай епархіі. Усе правы абаронены.
Беларуская Праваслаўная Царква. Мінская Мітраполія
Пры перадрукоўцы матэрыялаў спасылка на molod-eparchy.by абавязковая
Powered by Joomla 1.7 Templates