Аўторак, 09 Студзень 2018 16:09

У дзень памяці свяшчэннамучаніка архідыякана Стэфана епіскап Павел узначаліў богаслужэнне ў Кафедральным саборы святой Ганны г.Стоўбцы

9 студзеня 2018 года, у дзень памяці апостала свяшчэннамучаніка архідыякана Стэфана, епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел здзейсніў Божую літургію ў Кафедральным саборы святой праведнай Ганны г.Стоўбцы.

Уладыку саслужылі: сакратар епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Віталь Багданёнак, ключар сабора протаіерэй Аляксандр Марцінчык, клірыкі сабора і Стаўбцоўскага благачыння.

За богаслужэннем малілася начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Стаўбцоўскага райвыканкама Суднік Алена Валер'еўна.

Перад прычасцем было зачытана пасланне да Ражджаства Хрыстовага мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла.

Пасля богаслужэння епіскап Павел звярнуўся да прысутных з архіпастарскай пропаведдзю і павіншаваў усіх са светлым святам Ражджаства Хрыстовага.

Ад імя Стаўбцоўскага райвыканкама духавенства і вернікаў павіншавала са святам Суднік Алена Валер'еўна, якая перадала ў дарунак Яго Праасвяшчэнству карціну з малюнкам евангельскіх падзей, вышытую майстрамі Стаўбцоўскага дома культуры.

Фотарэпартаж.

 

Прачытана 436 разоў Последнее изменение Аўторак, 09 Студзень 2018 16:16

Рэкамендуем

Сайт Русской Православной церкви      Сайт Белорусского экзархата

© 2018 Афіцыйны сайт Маладзечанскай епархіі. Усе правы абаронены.
Беларуская Праваслаўная Царква. Мінская Мітраполія
Пры перадрукоўцы матэрыялаў спасылка на molod-eparchy.by абавязковая
Powered by Joomla 1.7 Templates