Панядзелак, 08 Студзень 2018 12:35

На другі дзень Ражджаства Хрыстовага епіскап Павел здзейсніў богаслужэнне ў храме Ўсіх Святых г.Маладзечна

8 студзеня 2018 года, другі дзень Ражджаства Хрыстовага, епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел здзейсніў Божую літургію ў храме Ўсіх Святых г.Маладзечна.

Уладыку саслужылі: сакратар епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Віталь Багданёнак, настаяцель храма протаіерэй Анатоль Пашкевіч.

Перад прычасцем было зачытана пасланне да Ражджаства Хрыстовага мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла.

Пасля богаслужэння епіскап Павел звярнуўся да прысутных з архіпастарскім словам, у якім павіншаваў усіх са светлым святам Ражджаства Хрыстовага.

У сваю чаргу, настаяцель храма протаіерэй Анатоль Пашкевіч падзякаваў Уладыку за візіт і сумесную малітву і паднёс яму ў дарунак букет кветак.

Фотарэпартаж.

 

Прачытана 357 разоў Последнее изменение Панядзелак, 08 Студзень 2018 12:40

Рэкамендуем

Сайт Русской Православной церкви      Сайт Белорусского экзархата

© 2018 Афіцыйны сайт Маладзечанскай епархіі. Усе правы абаронены.
Беларуская Праваслаўная Царква. Мінская Мітраполія
Пры перадрукоўцы матэрыялаў спасылка на molod-eparchy.by абавязковая
Powered by Joomla 1.7 Templates