Нядзеля, 07 Студзень 2018 15:32

Ражджаство Хрыстова 2018. Святочнае богаслужэнне ва Ўспенскім саборы

У ноч на 7 студзеня 2018 года епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел узначаліў святочнае богаслужэнне ў Кафедральным саборы Ўспення Прасвятой Багародзіцы г.Маладзечна.

Уладыку саслужылі: ключар сабора протаіерэй Аляксандр Папоў і клірыкі сабора.

За богаслужэннем маліліся: дырэктар філіяла № 601 ААТ "АСБ Беларусбанк" Сялецкі Аляксандр Сяргеевіч, камандзір 14-га асобнага палка ўрадавай сувязі КДБ Беларусі Гаршкоў Валерый Валер'евіч, дырэктар РУП "Маладзечанскія электрычныя сеткі" Сарычаў Сяргей Сяргеевіч.

Перад прычасцем было зачытана пасланне да Ражджаства Хрыстовага Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.

Пасля богаслужэння епіскап Павел звярнуўся да вернікаў са словамі навучання, павіншаваў усіх з вялікім святам Ражджаства Госпада Бога і Спаса нашага Ісуса Хрыста і падаў усім архіпастарскае благаславенне.

Фотарэпартаж.

 

Прачытана 54 разоў

Рэкамендуем

Сайт Русской Православной церкви      Сайт Белорусского экзархата

© 2018 Афіцыйны сайт Маладзечанскай епархіі. Усе правы абаронены.
Беларуская Праваслаўная Царква. Мінская Мітраполія
Пры перадрукоўцы матэрыялаў спасылка на molod-eparchy.by абавязковая
Powered by Joomla 1.7 Templates