Субота, 06 Студзень 2018 14:27

Епіскап Павел узначаліў богаслужэнне Навячэр'я Ражджаства Хрыстовага ў Пакроўскім храме г.Маладзечна

6 студзеня 2018 года, у Навячэр'е Ражджаства Хрыстовага, епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел узначаліў Божую літургію і Вялікую вячэрню ў храме Пакрова Прасвятой Багародзіцы г.Маладзечна.

Уладыку саслужылі: сакратар епархіяльнага ўпраўлення, настаяцель храма протаіерэй Віталь Багданёнак, настаяцель храма Палажэння рызы Прасвятой Багародзіцы ва Ўлахерне в.Груздава Маладзечанскага раёна іерэй Анатоль Папоў, клірыкі Пакроўскага храма.

Пропаведзь перад прычасцем прамовіў іерэй Віктар Кулічэнка.

Пасля Вялікай вячэрні епіскап Павел звярнуўся да прысутных з архіпастарскай пропаведдзю, а таксама ўзнагародзіў настаяцеля Груздаўскага храма іерэя Анатоля Папова Архірэйскай граматай і каштоўным падарункам у сувязі з 75-годдзем з дня нараджэння.

Фотарэпартаж.

 

Прачытана 85 разоў

Рэкамендуем

Сайт Русской Православной церкви      Сайт Белорусского экзархата

© 2018 Афіцыйны сайт Маладзечанскай епархіі. Усе правы абаронены.
Беларуская Праваслаўная Царква. Мінская Мітраполія
Пры перадрукоўцы матэрыялаў спасылка на molod-eparchy.by абавязковая
Powered by Joomla 1.7 Templates