Пятніца, 15 Верасень 2017 09:42

Навучэнцы нядзельнай школы храма прападобнай Еўфрасінні Полацкай г.п.Івянец правялі летнія канікулы ў Швецыі

Па запрашэнні швецкай дабрачыннай асацыяцыі «Дзеці Чарнобыля» і з благаславення епіскапа Маладзечанскага і Стаўбцоўскага Паўла група навучэнцаў прыхадской нядзельнай школы храма прападобнай Еўфрасінні Полацкай г.п.Івянец Ракаўскага благачыння адпачывала на выспе Смёген - папулярным месцы на заходнім узбярэжжы Швецыі.

Гаспадары стварылі для дзяцей выдатнае светлае і цёплае становішча для адпачынку. Шматлікія экскурсіі, наведванні заапарка, басейна, шпацыры на яхтах, падарункі да новага навучальнага года.

Са свайго боку дзеці паспрабавалі пазнаёміць швецкіх сяброў з беларускім дзіцячым танцавальным фальклорам, нашымі нацыянальнымі традыцыямі і звычаямі. На сабранні, якое адбылося пасля паездкі, бацькі дзяцей шчыра дзякавалі прыхадскі савет за арганізацыю адпачынку і вялікую дапамогу ў падрыхтоўцы дзяцей да школы.

Па словах мамы юнага алтарніка Рамана Чмырова, "такія паездкі спрыяюць не толькі паляпшэнню здароўя дзяцей, пашырэнню іх далягляду але і развіццю нацыянальнай самасвядомасці, патрыятызму і гонару за сваю краіну".

Прачытана 725 разоў Последнее изменение Пятніца, 15 Верасень 2017 09:44

Рэкамендуем

Сайт Русской Православной церкви      Сайт Белорусского экзархата

© 2018 Афіцыйны сайт Маладзечанскай епархіі. Усе правы абаронены.
Беларуская Праваслаўная Царква. Мінская Мітраполія
Пры перадрукоўцы матэрыялаў спасылка на molod-eparchy.by абавязковая
Powered by Joomla 1.7 Templates