19 студзеня 2015 г. у свята Хрышчэння Бога і Спасіцеля нашага Ісуса Хрыста Праасвяшчэнны епіскап Павел здзейсніў Боскую літургію ў Кафедральным саборы Ўспення Прасвятой Багародзіцы ў г.Маладзечна.

Нядзеля, 18 Студзень 2015 21:45

Епіскап Павел наведаў г.Мядзел

18 студзеня ў Нядзелю 32-ю пасля Пяцідзясятніцы, перад Багаяўленнем, Праасвяшчэнны епіскап Павел наведаў г. Мядзел, дзе здзейсніў Боскую літургію ў храме Святой Жываначальнай Троіцы.

17 студзеня, напярэдадні Нядзелі 32-ой па Пяцідзясятніцы, перад Багаяўленнем, Праасвяшчэнны епіскап Павел здзейсніў Усяночнае трыванне ва Ўспенскім кафедральным саборы г.Маладзечна. Яго Праасвяшчэнству саслужылі: сакратар епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Віталь Багданёнак, загадчык канцылярыяй і асабісты сакратар епіскапа іераманах Сергій (Брыч), клірык сабора протаіерэй Андрэй Папоў і настаяцель храма Святой Жываначальнай Троіцы в.Гарадок іерэй Уладзімір Репин. 

Фотарэпартаж

11 студзеня, у нядзелю 31-ю пасля Пяцідзясятніцы, пасля Ражджаства Хрыстовага, епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел здзейсніў Боскую літургію ў храме прарока Іліі у г.п.Радашковічы.

Увечары 10 студзеня 2015 года напярэдадні дня памяці пакутнікаў 14000 немаўлят, забітых Ірадам ў Віфлееме, епіскап Павел узначаліў Усяночнае трыванне ва Ўспенскім Кафедральным Саборы г.Маладзечна.

9 студзеня Праасвяшчэнны Ўладыка Павел наведаў другі кафедральны горад епархіі - Стоўбцы, дзе здзейсніў Боскую Літургію ў храме ў гонар святой праведнай Ганны.

8 студзеня ў дзень памяці Сабора Прасвятой Багародзіцы, епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел, здзейсніў Боскую Літургію ў храме Ўсіх Святых г.Маладзечна.

Напярэдадні свята Ражджаства Хрыстова Праасвяшчэнны Павел, епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі ўзначаліў Вялікае Павячэр'е і Ўтрань ва Ўспенскім кафедральным Саборы г.Маладзечна. Па завяршэнні набажэнства Ўладыка павіншаваў вернікаў Сабора са святам Ражджаства.

У сам дзень Свята, апоўначы Ўладыка Павел здзейсніў Боскую Літургію ў храме Праайцоў на прыходзе Ражджаства Хрыстова г.Маладзечна.

Нядзеля, 04 Студзень 2015 03:50

Епіскап Павел наведаў г.Валожын

4 студзеня 2015 года ў дзень памяці вялікамучаніцы Анастасіі Аковазбавіцелькі Ўладыка Павел наведаў г.Валожын і здзейсніў Боскую Літургію ў храме святых роўнаапостальных Канстанціна і Алены.

Увечар 3 студзеня 2015 года напярэдадні дня памяці вялікамучаніцы Анастасіі Аковазбавіцелькі, епіскап Павел узначаліў Усяночнае трыванне ў Свята-Ўспенскім Кафедральным Саборы горада Маладзечна.

Рэкамендуем

Сайт Русской Православной церкви      Сайт Белорусского экзархата

© 2019 Афіцыйны сайт Маладзечанскай епархіі. Усе правы абаронены.
Беларуская Праваслаўная Царква. Мінская Мітраполія
Пры перадрукоўцы матэрыялаў спасылка на molod-eparchy.by абавязковая
Powered by Joomla 1.7 Templates