Нядзеля, 22 Верасень 2019 19:51

У а.г. Івянец адбылося адкрыццё IV Міжнароднага мастацкага пленэру "СВЯТАСЦЬ ЗЯМЛІ БЕЛАРУСКАЙ"

Па благаслаўленню епіскапа Младзечанскага и Стаўбцоўскага Паўла 22 верасня 2019 года ў Івянцы пачаўся традыцыйны, IV Міжнародны мастацкі пленэр "СВЯТАСЦЬ ЗЯМЛІ БЕЛАРУСКАЙ" прысвечаны 35-годдзю Сабора Беларускіх Святых і 5-годдзю Маладзечанскай епархіі. Урачыстая частка пачалася з сумеснай малітвы ў Івянецкім храме прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай. Божую літургію і малебен перад пачаткам ўсякай добрай справы ўзначаліў епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел.

За багаслужэннем маліліся начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валожынскага райвыканкама Адамовіч Вікенцій Мікалаевіч, старшыня Івянецкага пасялковага Савета дэпутатаў Тэрэсса Яўгенаўна Ліпніцкая, кандыдат філалагічных навук, член Саюза пісьменнікаў Расіі Надзея Мікалаеўна Драбышэўская, галоўны рэдактарам часопіса «Веснік Ваеннага Адукацыі» Драбышэўскі Аляксандр Уладзіміравіч, старшыня Беларускага Саюза мастакоў Сямён Рыгоравіч Сітніца, Куратар пленэра - Глеб Анатольевіч Отчык, намеснік старшыні Беларускага Саюза мастакоў, мастакі - удзельнікі пленэру, выхаванцы Івянецкага дома-інтэрната, прыхаджане храма.

Па заканчэнні багаслужэння епіскап Павел звярнуўся з павучальным словам да ўдзельнікаў пленэру і падаў Архірэйскае благаслаўленне.

Далей актывісты братэрства Свт. Вмц. Варвары падрыхтавалі для ўдзельнікаў і гасцей пленэру невялікі святочны канцэрт.

 

Фотарэпартаж

Прачытана 203 разоў Последнее изменение Аўторак, 24 Верасень 2019 18:43

Рэкамендуем

Сайт Русской Православной церкви      Сайт Белорусского экзархата

© 2019 Афіцыйны сайт Маладзечанскай епархіі. Усе правы абаронены.
Беларуская Праваслаўная Царква. Мінская Мітраполія
Пры перадрукоўцы матэрыялаў спасылка на molod-eparchy.by абавязковая
Powered by Joomla 1.7 Templates