Субота, 21 Верасень 2019 20:31

Епіскап Павел ўзначаліў прастольнае свята ў храме Нараджэння Прасвятой Багародзіцы в. Старый Свержань

21 верасня 2019 года, у суботу сядміцы 14-ай па Пяцідзесятніцы, дзень святкавання Нараджэння Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і Прыснадзевы Марыі, епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел узначаліў Божую літургію ў храме Нараджэння Прысвятой Багародзіцы в. Стары Свержань Стаўбцоўскага раёна.

Уладыку саслужылі: сакратар епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Віталь Багданенак, благачынны Стаўбцоўскай акругі протаіерэй Аляксандр Марцінчык, настаяцель храма іерэй Сергій Андрэеў.

Пропаведзь перад прычасцем вымавіў іерэй Сергій Андрэеў.

Па заамвонай малітве адбылося слаўленне свята.

Далей епіскап Павел звярнуўся да вернікаў з архіпастырскім словам і падаў усім благаслаўленне.

 

Фотарэпартаж

Прачытана 194 разоў Последнее изменение Субота, 21 Верасень 2019 20:33

Рэкамендуем

Сайт Русской Православной церкви      Сайт Белорусского экзархата

© 2019 Афіцыйны сайт Маладзечанскай епархіі. Усе правы абаронены.
Беларуская Праваслаўная Царква. Мінская Мітраполія
Пры перадрукоўцы матэрыялаў спасылка на molod-eparchy.by абавязковая
Powered by Joomla 1.7 Templates