Пятніца, 12 Ліпень 2019 17:39

У дзень памяці ўсехвальных апосталаў Пятра і Паўла епіскап Павел узначаліў святочную Божую літургію ў Успенскім кафедральным саборы

12 ліпеня 2019 года, у дзень памяці святых апосталаў Пятра і Паўла епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел узначаліў Божую літургію ў кафедральным саборы Успення Прасвятой Багародзіцы.

Уладыку саслужылі: сакратар епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Віталь Багданенок, эканом протаіерэй Вячаслаў Вабішчэвіч,  ключар сабора протаіерэй Аляксандр Папоў, благачынны Дзяржынскага раёна Барыс Палтаржыцкі, благачынны цэркваў Мядзельскага акругі протаіерэй Ігар Шалухі, благачынны цэркваў Стаўбцоўскага акругі протаіерэй Аляксандр Марцінчык, благачынны Вілейскага акругі іераманах Аляксандр (Шмырко), клірык Тураўскай епархіі протаіерэй Анатолий Янушка, клірыкі сабора і Маладзечанскага благачыння.

Пропаведзь перад прычасцю вымавіў іерэй Алег Леган.

Па заамвоннай малітве было здзейснена слаўленне святым апосталам Пятру і Паўлу.

Па заканчэнні багаслужэння епіскап Павел звярнуўся да прысутных са словамі настаўлення і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Далей протаіерэй Аляксандр Папоў ад імя клірыкаў і вернікаў сабора павіншаваў уладыку Паўла з днём анёла і паднёс у дарунак букет кветак. 

 

Фотарэпартаж

 

 

Прачытана 157 разоў

Рэкамендуем

Сайт Русской Православной церкви      Сайт Белорусского экзархата

© 2019 Афіцыйны сайт Маладзечанскай епархіі. Усе правы абаронены.
Беларуская Праваслаўная Царква. Мінская Мітраполія
Пры перадрукоўцы матэрыялаў спасылка на molod-eparchy.by абавязковая
Powered by Joomla 1.7 Templates