Пятніца, 28 Чэрвень 2019 12:04

Епіскап Павел прыняў удзел ва ўрачыстасцях па выпадку Мар'інагорскай іконы Божай Маці

27 чэрвеня 2019 года, у чацвер 2-га тыдня пасля Пяцідзесятніцы, у дзень святкавання Мар'інагорскага абраза Божай Маці, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў Бажэственную літургію ў Аляксандра-Неўскім саборы горада Мар'іна Горка Мінскай вобласці.

 

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: мітрапаліт Саратаўскі і Вольскі Лонгін; архіепіскапы Пінскі і Лунінецкі Сцяфан; Навагрудскі і Слонімскі Гурый; Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан; епіскапы Бабруйскі і Быхаўскі Серафім; Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін; Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел; Лідскі і Смаргонскі Парфірый; Шуйскі і Тэйкаўскі Матфей; Бараўлянскі Ігнацій, вікарый Мінскай епархіі.

Архіпастырам саслужылі благачынны 1-й Пухавіцкай царкоўнай акругі, настаяцель Аляксандра-Неўскага сабора протаіерэй Аляксандр Цалкоў і духавенства Барысаўскай епархіі.

Урачыстае богаслужэнне наведалі: старшыня Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта Каляда Віктар Міхайлавіч, старшыня Пухавіцкага раённага Савета дэпутатаў Прановіч Аляксандр Васільевіч, камандзір 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння палкоўнік Кучук Дзмітрый Уладзіміравіч і іншыя высокія госці.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор Аляксандра-Неўскага сабора горада Мар'іна Горка пад кіраваннем Анастасіі Цалковай.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іерэй Ігар Цалкоў.

Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх, саслужачыя архіпастыры і святары здзейснілі слаўленне Прасвятой Багародзіцы.

Пасля адпуста Бажэственнай літургіі з прывітальным словам да мітрапаліта Паўла звярнуўся епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін. Уладыка сардэчна падзякаваў Патрыяршаму Экзарху за архіпастырскі візіт і падарыў яму абраз Божай Маці «Сямістрэльны».

Патрыяршы Экзарх падзякаваў архіпастырам, якія прыбылі для сумеснай малітвы на царкоўнае свята, а затым звярнуўся са словам настаўлення да шматлікіх пілігрымаў.

Уладыка Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн, удзяліў вернікам архіпастырскае благаславенне і на малітоўную памяць уручыў усім багамольцам іконкі Божай Маці «Мар'інагорская». Імяніннікам было абвешчана мнагалецце, пасля чаго ўладыка Павел уручыў ім прасфоры і кветкі.

 

 

Па матэрыялах Сhurch.by

Фотарэпартаж

Прачытана 55 разоў

Рэкамендуем

Сайт Русской Православной церкви      Сайт Белорусского экзархата

© 2019 Афіцыйны сайт Маладзечанскай епархіі. Усе правы абаронены.
Беларуская Праваслаўная Царква. Мінская Мітраполія
Пры перадрукоўцы матэрыялаў спасылка на molod-eparchy.by абавязковая
Powered by Joomla 1.7 Templates