Чацвер, 25 Красавік 2019 15:00

У Вялікі Чацвер епіскап Павел здзейсніў вячэрню з Божай літургіяй свяціцеля Васіля Вялікага і чын амавення ног ва Ўспенскім кафедральным саборы г.Маладзечна

У Вялікі Чацвер, дзень успаміну Таемнай Вячэры, епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел здзейсніў вячэрню з Божай літургіяй свяціцеля Васіля Вялікага і чын амавення ног у Кафедральным саборы Ўспення Прасвятой Багародзіцы г.Маладзечна.

Уладыку саслужылі: сакратар епархіяльнага упраўлення протаіерэй Віталь Багданёнак, ключар сабора протаіерэй Аляксандр Папоў, клірыкі Маладзечанскага благачыння.

Пасля Божай літургіі епіскап Павел здзейсніў чын амавення ног па вобразу Спасіцеля, які памыў ногі Сваім вучням за Таемнай Вячэрай і тым самым паказаў прыклад пакоры і братэрскай любові.

Пасля чыну амавення ног епіскап Павел звярнуўся да вернікаў і духавенства са словам навучання.

Фотарэпартаж.

Прачытана 126 разоў Последнее изменение Субота, 27 Красавік 2019 15:04

Рэкамендуем

Сайт Русской Православной церкви      Сайт Белорусского экзархата

© 2019 Афіцыйны сайт Маладзечанскай епархіі. Усе правы абаронены.
Беларуская Праваслаўная Царква. Мінская Мітраполія
Пры перадрукоўцы матэрыялаў спасылка на molod-eparchy.by абавязковая
Powered by Joomla 1.7 Templates