Аўторак, 08 Студзень 2019 11:48

Ражджаство Хрыстова 2019. Святочнае богаслужэнне ва Ўспенскім саборы

У ноч на 7 студзеня 2018 года епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел узначаліў святочнае богаслужэнне ў Кафедральным саборы Ўспення Прасвятой Багародзіцы г.Маладзечна.

Уладыку саслужылі: ключар сабора протаіерэй Аляксандр Папоў і клірыкі сабора.

За богаслужэннем маліўся старшыня Маладзечанскага раённага савета дэпутатаў Паукшта Андрэй Анатольевіч.

Перад прычасцем было зачытана пасланне да Ражджаства Хрыстовага Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.

Пасля богаслужэння епіскап Павел звярнуўся да вернікаў са словамі навучання, павіншаваў усіх з вялікім святам Ражджаства Госпада Бога і Спаса нашага Іісуса Хрыста і падаў усім архіпастарскае благаславенне.

Далей са словамі віншавання са светлым святам Ражджаства Хрыстовага да духавенства і вернікаў ад імя Маладзечанскага райвыканкама звярнуўся Андрэй Паукшта.

Фотарэпартаж.

 

Прачытана 349 разоў Последнее изменение Аўторак, 08 Студзень 2019 11:55

Рэкамендуем

Сайт Русской Православной церкви      Сайт Белорусского экзархата

© 2019 Афіцыйны сайт Маладзечанскай епархіі. Усе правы абаронены.
Беларуская Праваслаўная Царква. Мінская Мітраполія
Пры перадрукоўцы матэрыялаў спасылка на molod-eparchy.by абавязковая
Powered by Joomla 1.7 Templates