Серада, 19 Снежань 2018 21:39

У дзень памяці свяціцеля Мікалая Цудатворцы епіскап Павел узначаліў прастольныя ўрачыстасці ў Мікольскім храме в.Латыгаль Вілейскага раёна

У дзень памяці свяціцеля Мікалая, архіепіскапа Мір Лікійскіх цудатворцы, епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел здзейсніў Божую літургію ў храме свяціцеля Мікалая Цудатворцы в.Латыгаль Вілейскага раёна.

Уладыку саслужылі: сакратар епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Віталь Багданёнак, настаяцель храма іерэй Андрэй Громаў, клірык Успенскага кафедральнага сабора іерэй Алег Леган.

Пропаведзь перад прычасцем прамовіў іерэй Андрэй Громаў.

Пасля богаслужэння епіскап Павел звярнуўся да прысутных з архіпастарскім словам, павіншаваў вернікаў з прастольным святам і падаў усім благаславенне.

Затым Яго Праасвяшчэнства наведаў прыход храма Ўспення Прасвятой Багародзіцы в.Вязынь Вілейскага раёна, дзе сустрэўся з былым настаяцелем протаіерэем Міхаілам Чурыла, які пераведзены за штат па стане здароўя. Уладыка ўручыў айцу Міхаілу Архіерэйскую грамату і каштоўны падарунак у падзяку за панесеную працу на карысць Царквы Хрыстовай.

Фотарэпартаж.

Прачытана 421 разоў Последнее изменение Серада, 19 Снежань 2018 21:45

Рэкамендуем

Сайт Русской Православной церкви      Сайт Белорусского экзархата

© 2019 Афіцыйны сайт Маладзечанскай епархіі. Усе правы абаронены.
Беларуская Праваслаўная Царква. Мінская Мітраполія
Пры перадрукоўцы матэрыялаў спасылка на molod-eparchy.by абавязковая
Powered by Joomla 1.7 Templates