Нядзеля, 12 Жнівень 2018 19:22

Епіскап Павел узначаліў Божую літургію ў храме арханёла Міхаіла в.Налібокі Стаўбцоўскага раёна

У Нядзелю 11-ю пасля Пяцідзясятніцы, апосталаў ад 70-ці Сілы, Сілуана, Крыскента, Епенета і Андроніка, епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел здзейсніў богаслужэнне ў храме арханёла Міхаіла в.Налібокі Стаўбцоўскага раёна.

Уладыку саслужылі: сакратар епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Віталь Багданёнак, благачынны цэркваў Стаўбцоўскай акругі протаіерэй Аляксандр Марцінчык, настаяцель храма іерэй Сергій Давыдзенка.

Пропаведзь перад прычасцем прамовіў іерэй Сергій Давыдзенка.

Пасля богаслужэння епіскап Павел звярнуўся да прысутных з архіпастарскім словам і падаў усім благаславенне.

Затым Яго Праасвяшчэнства здзейсніў чын асвячэння паклоннага крыжа, усталяванага на ўездзе ў вёску. Пасля чыну Ўладыка павіншаваў вернікаў храма з гэтай падзеяй, адзначыўшы яе важнасць для ўсіх жыхароў вёскі.

Фотарэпартаж.

 

Прачытана 432 разоў Последнее изменение Нядзеля, 12 Жнівень 2018 19:27

Рэкамендуем

Сайт Русской Православной церкви      Сайт Белорусского экзархата

© 2019 Афіцыйны сайт Маладзечанскай епархіі. Усе правы абаронены.
Беларуская Праваслаўная Царква. Мінская Мітраполія
Пры перадрукоўцы матэрыялаў спасылка на molod-eparchy.by абавязковая
Powered by Joomla 1.7 Templates