Аўторак, 07 Жнівень 2018 21:43

У Стоўбцах прайшлі ўрачыстасці па выпадку прастольнага свята Кафедральнага сабора святой Ганны

У свята ўспення праведнай Ганны, маці Прасвятой Багародзіцы, епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел узначаліў урачыстасці па выпадку прастольнага свята Кафедральнага сабора святой Ганны г.Стоўбцы.

Уладыку саслужылі: сакратар епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Віталь Багданёнак, ключар сабора протаіерэй Аляксандр Марцінчык, клірыкі Стаўбцоўскага благачыння.

Пропаведзь перад прычасцем прамовіў іерэй Сергій Бегіян.

Пасля Божай літургіі адбыўся святочны хросны ход вакол храма з малебнам да святой Ганны.

Пасля богаслужэння епіскап Павел звярнуўся да прысутных са словамі навучання і падаў усім благаславенне.

Фотарэпартаж.

 

Прачытана 521 разоў Последнее изменение Аўторак, 07 Жнівень 2018 21:46

Рэкамендуем

Сайт Русской Православной церкви      Сайт Белорусского экзархата

© 2019 Афіцыйны сайт Маладзечанскай епархіі. Усе правы абаронены.
Беларуская Праваслаўная Царква. Мінская Мітраполія
Пры перадрукоўцы матэрыялаў спасылка на molod-eparchy.by абавязковая
Powered by Joomla 1.7 Templates