Аўторак, 22 Май 2018 21:33

Епіскап Павел узначаліў урачыстасці па выпадку прастольнага свята Мікольскага храма ў п.Энергетыкаў Дзяржынскага раёна

22 мая 2018 года, у дзень памяці перанясення мошчаў свяціцеля і цудатворца Мікалая з Мірт Лікійскіх у Бар, епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі здзейсніў Божую літургію ў храме ў гонар свяціцеля Мікалая Цудатворцы п.Энергетыкаў Дзяржынскага раёна.

Уладыку саслужылі: сакратар епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Віталь Багданёнак, благачынны цэркваў Дзяржынскай акругі протаіерэй Барыс Палтаржыцкі, настаяцель храма іерэй Міхаіл Новікаў, клірыкі Дзяржынскага благачыння і Мінскай епархіі.

Пропаведзь перад прычасцем прамовіў іерэй Дзмітрый Каўрыга.

Пасля адпуста літургіі быў здзейснены малебен свяціцелю Мікалаю.

Пасля богаслужэння епіскап Павел звярнуўся да прысутных з архіпастарскім словам, павіншаваў прыхаджан з прастольным святам і падаў усім благаславенне.

Фотарэпартаж.

 

Прачытана 805 разоў Последнее изменение Аўторак, 22 Май 2018 21:38

Рэкамендуем

Сайт Русской Православной церкви      Сайт Белорусского экзархата

© 2019 Афіцыйны сайт Маладзечанскай епархіі. Усе правы абаронены.
Беларуская Праваслаўная Царква. Мінская Мітраполія
Пры перадрукоўцы матэрыялаў спасылка на molod-eparchy.by абавязковая
Powered by Joomla 1.7 Templates