Чацвер, 17 Май 2018 19:29

Урачыстасці па выпадку прастольнага свята прайшлі ў храме Ўзнясення Гасподняга г.Фаніпаль

У свята Ўзнясення Гасподняга епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел здзейсніў святочнае богаслужэнне ў храме Ўзнясення Гасподняга г.Фаніпаль Дзяржынскага раёна.

Уладыку саслужылі: сакратар епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Віталь Багданёнак, благачынны цэркваў Дзяржынскай акругі протаіерэй Барыс Палтаржыцкі, настаяцель храма протаіерэй Уладзімір Бадзюлькін, клірыкі храма.

За богаслужэннем маліліся: намеснік старшыні Дзяржынскага райвыканкама па сацыяльных пытаннях Чаган Аляксандр Сяргеевіч, старшыня Фаніпальскага гарвыканкама Караневіч Уладзімір Уладзіміравіч.

Пропаведзь перад прычасцем прамовіў іерэй Сергій Босак.

Пасля літургіі адбыўся святочны хросны ход вакол храма.

Пасля богаслужэння епіскап Павел звярнуўся да прысутных з архіпастарскім словам.

Фотарэпартаж.

 

Прачытана 783 разоў Последнее изменение Чацвер, 17 Май 2018 19:35

Рэкамендуем

Сайт Русской Православной церкви      Сайт Белорусского экзархата

© 2019 Афіцыйны сайт Маладзечанскай епархіі. Усе правы абаронены.
Беларуская Праваслаўная Царква. Мінская Мітраполія
Пры перадрукоўцы матэрыялаў спасылка на molod-eparchy.by абавязковая
Powered by Joomla 1.7 Templates