Пятніца, 30 Снежань 2016 10:53

Пасланне епіскапа Паўла да Ражджаства Хрыстовага - 2017

ПАСЛАННЕ ДА РАЖДЖАСТВА ХРЫСТОВАГА
епіскапа Маладзечанскага і Стаўбцоўскага ПАЎЛА

"Не бойцеся, бо вось абвяшчаю вам радасць вялікую, якая будзе ўсяму народу: нарадзіўся вам сёння ў горадзе Давідавым Збавіцель, Які ёсць Хрыстос Гасподзь" (Лк. 2:10-11).

 

Сёння, пачэсныя айцы, браты і сёстры, азораныя святлом Віфліемскай зоркі, мы сустракаем светлае свята Ражджаства па плоці Госпада і Бога і Выратавальніка нашага Ісуса Хрыста!

"Лікуюць усе Анёлы на нябёсах, і людзі радуюцца ў гэты дзень, святкуе і ўсё тварэнне дзеля народжанага ў Віфлееме Выратавальніка і Госпада: бо ўся спакуса ідаласлужэння спынілася, і валадарыць Хрыстос назаўжды!" - такімі выдатнымі словамі Святая Царква раскрывае нам усю значнасць і веліч той падзеі, што адбылася для выратавання роду чалавечага (Стыхіры на літыі самагласныя, глас 1). Пад лікаванне анёлаў і людскую радасць, на зямлю з'явіўся Бог, Той, праз Каго "усё пачало быць, і без Яго нішто не пачало быць, што пачало быць" (Ін. 1:3).

"Увасабленне Бога - гэта самае буйное ўзрушэнне і самая значная падзея, як на зямлі, так і на небе, бо тут ажыццявіўся цуд з усіх цудаў. Калі дагэтуль стварэнне свету з нічога было самым вялікім цудам, то ўвасабленне Бога ў чалавека, безумоўна, перасягнула яго сваёй цудоўнасцю. Калі пры стварэнні свету словы Бога ператварыліся ў рэчыва, то пры ўвасабленні Госпада нашага Ісуса Хрыста Сам Бог ператварыўся ў цела, у рэчыва, у плоць. Таму ўвасабленне Бога стала значным для ўсяго Сусвету: для кожнай асобы, для кожнай істоты, для кожнага стварэння", - гаворыць прападобны Іусцін (Паповіч).

Заўсёды, калі мы сустракаем свята Ражджаства Хрыстовага, кожны з нас павінен ўяўляць сябе на месцы Віфліемскіх пастухоў і з унутраным страхам і трапятаннем малітоўна стаяць перад яслямі, у якіх ляжыць Боганемаўля Хрыстос - Сапраўдны Бог, Які праявіў міласэрнасць да Свайго тварэння і ўвасобіўся, каб паказаць бязмежную любоў да чалавечага роду і па сваёй Любові і Дабрыні вызваліць яго з палону д’ябла.

Пра гэта спрадвеку прадказвалі прарокі, і гэтай падзеі чакалі шматлікія пакаленні людзей. Людзі, якія мелі Божае адкравенне, жылі з верай і надзеяй на прышэсце ў свет таго, хто "ёсць шлях i ісціна, i жыццё " (Ин.14:6). Вера ў абяцанне Месіі надавала сілы і напаўняла жыццё сэнсам для тых, хто, поўны глыбокай пашаны, чакаў Яго Прышэсця.

Яскравым прыкладам такога праведнага жыцця і цвёрдай веры, з'яўляецца святы Прарок, Папярэднік і хрысціцель Гасподні Іаан. Усё сваё жыццё ён прысвяціў духоўным подзвігам, пропаведзі пакаяння і ўзвяшчэнню пра набліжэнне Царства Божага. З тых часоў прайшло шмат гадоў, але заклік Іаана Папярэдніка не страціў сваёй актуальнасці. Як верныя дзеці Маці Царквы, кожны з нас павінен прынесці ў дар Народжанаму Боганемаўляці Хрысту годныя плады пакаяння. Кожны з нас павінен зрабіць усё магчымае, каб наша жыццё імкнулася стаць бязгрэшным і набожным.

Заклікаючы Божую благадаць, жадаю ўсім нам, улюбёныя з Госпадам пачэсныя айцы, браты і сёстры, надыходзячы год правесці ў "адзінстве духа ў саюзе свету" (Еф. 4:3). І няхай кожны год жыцця нашага будзе адзначаны новымі духоўнымі дасягненнямі дзеля славы Госпада нашага Ісуса Хрыста, амінь.

Павел, Епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі
Ражджаство Хрыстова 2016 / 2017 г

Прачытана 248 разоў

Рэкамендуем

Сайт Русской Православной церкви      Сайт Белорусского экзархата

© 2019 Афіцыйны сайт Маладзечанскай епархіі. Усе правы абаронены.
Беларуская Праваслаўная Царква. Мінская Мітраполія
Пры перадрукоўцы матэрыялаў спасылка на molod-eparchy.by абавязковая
Powered by Joomla 1.7 Templates