Дата нараджэння:
31 сакавіка 1963 г.
Дата хіратоніі:
2 снежня 2014 г.
Дата пострыгу:
4 ліпеня 1997 г.
Дзень анёла:
12 ліпеня
Біяграфія:
Нарадзіўся 31 сакавіка 1963 г. у г.Магілёве Беларускай ССР у сям'і працоўных.
У 1970-1978 гг. навучаўся ў сярэдняй школе № 9 г. Магілёва, у 1978-1981 гг. — у Магілёўскім ГПТУ-58 будаўнікоў. У 1982-1984 гг. праходзіў тэрміновую службу ў шэрагах Савецкай арміі. У 1988-1991 гг. навучаўся ў Магілёўскім вучылішчыі культуры імя Н.К. Крупскай.
У 1994-1998 гг. навучаўся ў Мінскай духоўнай семінарыі, у 1998-2001 гг. — у Мінскай духоўнай акадэміі (кандыдат багаслоўя).
4 ліпеня 1997 г. намеснікам Успенскага Жыровіцкага манастыра епіскапам Наваградскім і Лідскім Гурыем пастрыжаны ў манаства з імем Павел у гонар святога апостала Паўла, 12 ліпеня — пасвечаны ў сан іерадыякана.
У перыяд навучання ў Мінскіх духоўных школах нёс паслухмянствы: з лістапада 1996 г. — выкладчык і памочнік інспектара; са жніўня 1998 г. — старшы памочнік інспектара; з 1999 г. — загадчык Рэгенцкай школай і старшы памочнік інспектара (вызвалены ад пасады ў 2000 г.).
20 чэрвеня 1999 г. мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам пасвечаны ў сан іераманаха.
У 2005 г. прызначаны на пасаду загадчыка аддзяленнем завочнага навучання Мінскіх духоўных школ.
7 чэрвеня 2006 г. узведзены ў сан ігумена.
4 лютага 2008 г. прызначаны на пасаду інспектара Мінскіх духоўных школ.
27 верасня 2012 г. узведзены ў сан архімандрыта.
Рашэннем Свяшчэннага Сінода ад 23 кастрычніка 2014 г. абраны епіскапам Маладзечанскім і Стаўбцоўскім.
Нарачоны ў епіскапа 11 лістапада 2014 г. у храме Ўладзімірскай іконы Божай Маці Патрыяршай рэзідэнцыі ў Чыстым завулку ў Маскве. Хіратанісаны 2 снежня за Боскай літургіяй у Храме Хрыста Спасіцеля ў Маскве. Набажэнства ўзначаліў Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыла.
Адукацыя:
1998 г. — Мінская духоўная семінарыя.
2001 г. — Мінская духоўная акадэмія (кандыдат багаслоўя).