11 жніўня 2016 года, у дзень памяці прападобнай Манефы Гомельскай, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усёй Беларусі, мітрапаліт Чарнігаўскі і Ноўгарад-Северскі Амвросій, архіепіскапы: Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый, Нежынскі і Прылукскі Ірыней, Гарадніцкі Аляксандр, вікарый Кіеўскай епархіі, епіскапы: Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній, Брэсцкі і Кобрынскі Іаан, Гомельскі і Жлобінскі Стэфан, Бабруйскі і Быхаўскі Серафім, Тураўскі і Мазырскі Леанід, Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніамін, Губкінскі і Грайваронскі Сафроній, Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел, Лідскі і Смаргонскі Парфірый, Залатаношскі Іаан, вікарый Чаркаскай епархіі, Вяземскі і Гагарынскі Сергій, Клінцоўскі і Трубчэўскі Уладзімір здзейснілі Божую літургію ў Петра-Паўлаўскім кафедральным саборы горада Гомеля.