8 чэрвеня 2018 года ўдзельнікі Трэцяга міжнароднага мастацкага пленэра "Святасць зямлі Беларускай" наведалі г.Маладзечна, дзе адбылася ўрачыстая цырымонія закрыцця пленэра і прэзентацыя выставы прац, створаных мастакамі на працягу нядзелі.

5 чэрвеня 2018 года, у свята прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Божую літургію ў Крыжаўзвіжанскім саборы Спаса-Ефрасіннеўскага жаночага манастыра горада Полацку. Епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел саслужыў Яго Высокапраасвяшчэнству ў ліку сонма архіерэяў.

31 мая 2018 года, у чацвер 1-га тыдня пасля Пяцідзясятніцы, у аграгарадку Карма Добрушскага раёна Гомельскай вобласці прайшлі ўрачыстасці, прысвечаныя 20-годдзю з дня ўслаўлення малітоўніка зямлі Гомельскай — святога праведнага Іаана Кармянскага. Божую літургію ў спецыяльна ўсталяваным павільёне каля сцен Пакроўскага храма Іаана-Кармянскага жаночага манастыра ў аг.Карма ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

30 мая 2018 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылося чарговае паседжанне Архірэйскага савета Мінскай мітраполіі.

30 мая 2018 года ў в.Станькава Дзяржынскага раёна, з благаславення епіскапа Маладзечанскага і Стаўбцоўскага Паўла, адбылося ўрачыстае адкрыццё ІІІ Міжнароднага мастацкага пленэру "Святасць зямлі Беларускай", прысвечанага памяці блажэннай Валянціны Мінскай і Году малой радзімы ў Беларусі.

28 мая 2018 года, у дзень Святога Духа, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у саслужэнні епіскапаў: Барысаўскага і Мар'інагорскага Веніяміна, Маладзечанскага і Стаўбцоўскага Паўла, Слуцкага і Салігорскага Антонія, здзейсніў Божую літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

20 мая 2018 года, у Нядзелю 7-ю пасля Пасхі, дзень памяці святых айцоў Першага Сусветнага Сабора і святкавання здабыцця Жыровіцкай іконы Божай Маці, епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел прыняў удзел у святочных урачыстасцях ва Ўспенскім Жыровіцкім стаўрапігіяльным мужчынскім манастыры, якія ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

11 мая 2018 года, у пятніцу 5-й тыдня пасля Пасхі, дзень памяці свяціцеля Кірылы, епіскапа Тураўскага, епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел прыняў удзел ва ўрачыстасцях у г.Тураве, якія ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

9 мая 2018 года, у дзень святкавання 73-й гадавіны перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел прыняў удзел у святочных мерапрыемствах у гарадскім Парку Перамогі.

9 красавіка 2018 года, у панядзелак Светлага тыдня, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, епіскапы Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін, Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел, Слуцкі і Салігорскі Антоній здзейснілі Пасхальную вячэрню ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Рэкамендуем

Сайт Русской Православной церкви      Сайт Белорусского экзархата

© 2019 Афіцыйны сайт Маладзечанскай епархіі. Усе правы абаронены.
Беларуская Праваслаўная Царква. Мінская Мітраполія
Пры перадрукоўцы матэрыялаў спасылка на molod-eparchy.by абавязковая
Powered by Joomla 1.7 Templates