У рамках візіту епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел наведаў прыход храма святых бяссрэбнікаў Касьмы і Даміяна ў в.Вішнева Валожынскага раёна, дзе ў цяперашні час вядуцца рэстаўрацыйныя работы.

Епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел сумесна са старшынём Мядзелскага райвыканкама Іллем Іванавічам Шацько і прадстаўнікамі Маладзечанскага аддзялення "Моладзевага праваслаўнага з'яднання Маладзечанскай епархіі" здзейсніў агляд месца для арганізацыі будучага моладзевага праваслаўнага лагера Маладзечанскай епархіі.

Епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел сумесна са старшынём Мядзелскага райвыканкама Іллем Іванавічам Шацько і прадстаўнікамі Маладзечанскага аддзялення "Моладзевага праваслаўнага з'яднання Маладзечанскай епархіі" здзейсніў агляд месца для арганізацыі будучага моладзевага праваслаўнага лагера Маладзечанскай епархіі.

25 верасня на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры г.Маладзечна адбыўся паказ оперы «Міхал Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт». Опера напісана да 250-годдзя з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага. Яе стваральнікамі з'яўляюцца кампазітар Алег Залётнеў і Сяргей Макарэй, аўтар лібрэта і рэжысер-пастаноўшчык.

13 верасня епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел наведаў Аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў Дзяржаўнай установы "Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва", дзе азнаёміўся з матэрыяльнай базай і арганізацыяй працы з інвалідамі ў аддзяленні.

2 верасня 2015 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні пры ўдзеле мітрапаліта Філарэта, Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося чарговае пасяджэнне Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел наведаў г.Мядзель, дзе сустрэўся са старшынёй Мядзелскага раённага выканаўчага камітэта Шацько Іллёй Іванавічам, і азнаёміўся з культурна-асветніцкімі ўстановамі раёна, чыя дзейнасць звязаная з маральным выхаваннем моладзі.

1 верасня, у Дзень ведаў, епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел прыняў удзел ва ўрачыстай лінейцы, прысвечанай Дню ведаў і пачатку новага вучэбнага года, у школе-інтэрнаце для дзяцей з парушэннямі зроку г.Маладзечна. Для навучэнцаў і калектыва школы візіты правячага архіерэя сталі ўжо добрай традыцыяй.

20 жніўня адбылася сустрэча актывістаў Маладзечанскага аддзялення епархіяльнага моладзевага аб'яднання з епіскапам Маладзечанскім і Стаўбцоўскім Паўлам. Уладыка пазнаёміўся з новымі членамі аддзялення, распавёў пра накірункі далейшай працы аддзела па справах моладзі.

Старонка 16 з 16

Рэкамендуем

Сайт Русской Православной церкви      Сайт Белорусского экзархата

© 2019 Афіцыйны сайт Маладзечанскай епархіі. Усе правы абаронены.
Беларуская Праваслаўная Царква. Мінская Мітраполія
Пры перадрукоўцы матэрыялаў спасылка на molod-eparchy.by абавязковая
Powered by Joomla 1.7 Templates