Чацвер, 07 Сакавік 2019 23:46

Епіскап Павел прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў абласнога конкурсу «Жанчына года Міншчыны – 2018»

Мерапрыемства прайшло ў рамках XI Рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года Беларусі – 2018». У спіс намінантаў увайшлі 28 кандыдатак з усёй Мінскай вобласці, якіх ушаноўвалі ў пяці намінацыях: «Лідарства і паспяховае кіраўніцтва», «Актыўная жыццёвая пазіцыя», «Духоўнасць і культура», «Гаспадыня села» і «Матчына слава».

Акрамя гэтага, арганізатары конкурсу заснавалі дадатковыя прэміі: «Грамадскае прызнанне – 2018» і «Лепшая раённая (гарадская) арганізацыя Мінскай вобласці» сярод арганізацый ГА «Беларускі саюз жанчын».

У холах Палаца культуры працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі, выставы-прэзентацыі, фотазоны, усталёўкі, праводзіліся майстар-класы.

У якасці ганаровых гасцей на мерапрыемстве прысутнічалі намеснікі старшыні грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын» Лілія Ананіч і Надзея Ермакова.

Фотарэпартаж.

Прачытана 222 разоў Последнее изменение Чацвер, 07 Сакавік 2019 23:49

Рэкамендуем

Сайт Русской Православной церкви      Сайт Белорусского экзархата

© 2019 Афіцыйны сайт Маладзечанскай епархіі. Усе правы абаронены.
Беларуская Праваслаўная Царква. Мінская Мітраполія
Пры перадрукоўцы матэрыялаў спасылка на molod-eparchy.by абавязковая
Powered by Joomla 1.7 Templates