Чацвер, 14 Люты 2019 22:24

Епіскап Павел наведаў санаторную школу-інтэрнат г.Маладзечна

14 лютага 2019 года епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел наведаў Маладзечанскую школу-інтэрнат для дзяцей з захворваннямі касцёва-цягліцавай сістэмы і злучальнай тканіны. Уладыку сустракала намеснік дырэктара школы Прэсняцова Алена Анатольеўна.

Падчас візіту епіскап Павел правёў сустрэчу з навучэнцамі 8-9 класаў на духоўна-маральныя тэмы. У ліку іншага, архіпастар звярнуў асаблівую ўвагу на падзеі, якія адбыліся напачатку бягучага тыдня ў г.Стоўбцы.

Таксама Яго Праасвяшчэнства ўручыў у дарунак школе выданне Новага запавету на беларускай мове, а школьнай бібліятэцы быў перададзены набор часопісаў "Ведамасці Мінскай мітраполіі".

Фотарэпартаж.

 

Прачытана 181 разоў Последнее изменение Чацвер, 14 Люты 2019 22:28

Рэкамендуем

Сайт Русской Православной церкви      Сайт Белорусского экзархата

© 2019 Афіцыйны сайт Маладзечанскай епархіі. Усе правы абаронены.
Беларуская Праваслаўная Царква. Мінская Мітраполія
Пры перадрукоўцы матэрыялаў спасылка на molod-eparchy.by абавязковая
Powered by Joomla 1.7 Templates