Патрыяршаму Экзарху таксама саслужылі: архіепіскап Наваградскі і Слонімскі Гурый, епіскапы: Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін, Лідскі і Смаргонскі Парфірый, Пецергофскі Серафім, Бараўлянскі Ігнацій, вікарый Мінскай епархіі, брація Жыровіцкага манастыра, прадстаўнікі прафесарска-выкладчыцкай карпарацыі Мінскай духоўнай семінарыі, прадстаўнікі духоўных навучальных устаноў Рускай Праваслаўнай Царквы і іншыя госці ў святым сане.
На богаслужэнні прысутнічалі і маліліся: упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Паўлавіч Гуляка, памочнік Прэзідэнта ў Гродзенскай вобласці Іван Антонавіч Лаўрыновіч, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па адукацыі, культуры і навуцы Ігар Аляксандравіч Марзалюк і іншыя высокія госці.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў студэнт 4-га курса Мінскай духоўнай семінарыі Ўладзімір Бурмістраў.
Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх здзейсніў чын пастаўлення ў чытальнікаў студэнтаў выпускнога курса Мінскай духоўнай семінарыі.
Далей архіпастары і святары здзейснілі слаўленне святу.
Пасля богаслужэння мітрапаліт Павел падзякаваў архіпастараў за сумесную малітву, павіншаваў рэктара Мінскай духоўнай семінарыі архіепіскапа Гурыя, выкладчыкаў і студэнтаў духоўнай семінарыі з днём памяці нябесных заступнікаў Мінскай духоўнай семінарыі і звярнуўся да ўсіх са словам навучання.
Пасля святочнай трапезы адбыўся ўрачысты акт і канцэрт духоўнай музыкі ў выкананні выхаванцаў Мінскай духоўнай семінарыі.
Актавы дзень завяршыўся ўрачыстым адкрыццём чарговай залы Царкоўна-гістарычнага музея Мінскай духоўнай семінарыі.
Далей архіпастары наведалі хворага схіепіскапа Дзятлаўскага Пятра і павіншавалі яго са святам і з шасцідзесяцігоддзем з дня нараджэння.
Па матэрыялах church.by