Пятніца, 18 Студзень 2019 22:54

Епіскап Павел прыняў удзел у абласным урачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 100-годдзю з дня стварэння БССР, і цырымоніі прысваення ганаровага звання «Чалавек года Міншчыны»

18 студзеня 2019 года ў Палацы культуры г.Маладзечна прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю з дня стварэння БССР. На мерапрыемстве адбылася цырымонія ўзнагароджання ганаровым званнем "Чалавек года Міншчыны" за 2018 год.

У цырымоніі прынялі ўдзел старшыня Мінаблвыканкама Анатоль Ісачанка і памочнік Прэзідэнта - інспектар па Мінскай вобласці Ігар Яўсееў. Віншуючы тых, хто стаў "Чалавекам года Міншчыны", Анатоль Ісачанка падкрэсліў, што кожны з намінантаў унёс уклад у развіццё сталічнага рэгіёна.

Ганаровае званне прысвоена 28 прадстаўнікам цэнтральнага рэгіёна. У намінацыі "Дзейнасць органаў мясцовага ўпраўлення і самакіравання, грамадская дзейнасць і духоўнае адраджэнне, моладзевая і інфармацыйная палітыка" лаўрэатам прэміі стаў епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел.

Па выніках працы за 2018 год абраны і ўзнагароджаны лепшыя спецыялісты ў намінацыях: "Прамысловасць, гандаль і грамадскае харчаванне, побытавае абслугоўванне, фінансавая дзейнасць, прадпрымальніцтва", "Аграпрамысловы комплекс, ахова навакольнага асяроддзя, лясная гаспадарка", "Жыллёва-камунальная і дарожная гаспадарка, будаўніцтва і архітэктура, паліўна-энергетычны комплекс, транспарт і сувязь", "Сацыяльная сфера (сацыяльная абарона насельніцтва, культура, адукацыя, навука, фізічная культура, спорт і турызм, ахова здароўя)", "Забеспячэнне законнасці і правапарадку, папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый, умацаванне абараназдольнасці".

Ганаровае званне "Чалавек года Міншчыны" прысуджаецца штогод на конкурснай аснове. На яго атрыманне могуць прэтэндаваць людзі, якія ўнеслі вялікі асабісты ўклад у рэалізацыю ідэй, што далі значны эканамічны эфект ці палепшылі арганізацыю працы, абслугоўванне насельніцтва, у распрацоўку і засваенне тэхналогій, вытворчасць новых відаў прадукцыі, што маюць важнае народна-гаспадарчае значэнне. Пры вызначэнні прэтэндэнтаў на атрыманне прэміі ўлічваюцца прафесійныя і маральныя якасці, значнасць, актуальнасць, эфектыўнасць вынікаў дзейнасці.

Фотарэпартаж.

Прачытана 511 разоў Последнее изменение Пятніца, 18 Студзень 2019 23:00

Рэкамендуем

Сайт Русской Православной церкви      Сайт Белорусского экзархата

© 2019 Афіцыйны сайт Маладзечанскай епархіі. Усе правы абаронены.
Беларуская Праваслаўная Царква. Мінская Мітраполія
Пры перадрукоўцы матэрыялаў спасылка на molod-eparchy.by абавязковая
Powered by Joomla 1.7 Templates